Title: Народная паэма

Author:Тарас на Парнасе
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Тарас на Парнасе

Народная паэма

I

Ці знаў хто з вас, браткі, Тараса,
Што палясоўшчыкам служыў?
На Пуцявішчы, у Панаса,
Ён там ля лазьні блізка жыў.
Што ж, чалавек ён быў рахманы,
Гарэлкі ў губы ён ня браў,
Затое ў ласцы быў у пана Яго пан дужа шанаваў.
Любіла тож Тараса й паня,
І войт ні разу не збрахаў,
Затое ж ён балота з раньня
Да цёмнай ночы пільнаваў.
Чуць золак - стрэльбу ён за плечы,
Заткне сякеру за паяс, Заўсёды ходзіць бор сьцярэгчы
Ды птушак біць з ружжа Тарас.
Хадзіў ці многа ён, ці мала,
Ды толькі нешта адзін раз
Бяда ў бары яго спаткала...
Во як казаў нам сам Тарас.

II

«На самага Кузьму-Дзям'яна
Пайшоў я біць цецерукоў.
Устаў я нешта дужа рана, Здаецца, зь першых петухоў.
Іду сабе я панямногу,
Але й на пень крыху прысеў,
Аж тут - лоп-лоп! - цераз дарогу
Як быццам цецярук зьляцеў.
Злажыўся стрэльбай - кляпсь! - ня паліць,
Крамзель з другога! - не пякець!
Гляджу - аж вось з-за елі валіць
Як ёсьць хароміна-мядзьведзь!
Хоць не труслівы я дзяціна,
Але затросься, як асіна,
Зубом, як цюцька, лапачу.
Аж бачу - зломана лясіна,
І ўздумаў: дай-ка ўскачу!

III

Скакнуў - ня трапіў, пасьлізнуўся
І ў яму старчаком лячу!
Ляцеў, ляцеў - як разануўся, Аж стала зелена ўваччу!
Ляцеў ці доўга я, ці мала,
Таго ніяк не ўцямлю,
Але ўжо ладно расьсвітала,
Як я зваліўся на зямлю.
Устаў зь зямлі, абкалаціўся, Бо быў у гразі я, як свіньня,
І доўга сам сабе дзівіўся Дзе апынуўся гэта я?
Рукой паскробшы каля вуха,
Дастаў зь кішэні рагавень
І храпы напіхаў цяртухай, Бо ўжо ня нюхаў цэлы дзень!
Як прасьвятлелі мае вочы,
Мядзьведзя ўжо я не шукаў.
Закінуў стрэльбу я за плечы
І па бакох глядзець пачаў.

IV

Авохці мне! Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL RE CHE VALEVA 4,50€ SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESISCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEAMICHE PER LA VITA - Nuova edizione
  • Libri.it
  • Treccani