Title: Кветкі самотнай князёўны

Author:Лідзія Адамовіч
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Лідзія Адамовіч

Кветкі самотнай князёўны

Аповесць

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

І

Аленка не магла стрымацца ад смеху - мужчына гадоў трыццаці ў белым касцюме неадрыўна пазіраў на яе. Ён стаяў ля навагодняй ёлкі з нейкім маладым хлопцам Аленчынага ўзросту і за ўвесь вечар нікога не запрасіў да танцаў. Ён, відаць, быў не вясковы, а Аленцы надакучылі свае гарадскія хлопцы, да таго ж яна прыехала ў вёску да аднакурсніцы Галі, каб сустрэць тут Міколу - у інстытуце ён зусім не звяртаў на яе ўвагі. Высокі, прыгожы, з кучаравымі пышнымі валасамі, блакітнавокі, Мікола вабіў многіх дзяўчат, але, сябруючы з усімі, быў такі недасягальны і, здавалася Аленцы, чымсьці таемны, а неразгаданае, таемнае так прыцягвае! Галя падбухторыла Аленку схадзіць да Міколавага бацькі, быццам па квашаныя яблыкі, у вёсцы Адась славіўся тым, што надта ж смачна ўмеў квасіць антонаўкі. Адасева жонка памерла, і ён сам вёў гаспадарку. Калі дзяўчаты прыйшлі, Мікола сустрэў іх ветліва, па-сяброўску частаваў яблыкамі, жартаваў, а вось у клуб так і не з'явіўся.
...Мужчына ў белым касцюме па-ранейшаму пазіраў на Аленку. Ён здаваўся дзяўчыне старым. Яго погляд раптам выклікаў такі выбух смеху, што Аленка, прыкрыўшы рукою вусны, порстка схавалася за спіну сяброўкі.
- Сціхні ты, дурніца! - таўканула яе ў бок Галя, прыгладжваючы валасы. - Ён сюды накіроўваецца!
Мужчына і сапраўды ішоў да іх. Як ні стрымлівалася Аленка, як ні сціскала вусны, але ўсё ж хіхікнула, калі той запыніўся ля Галі і, гледзячы паўзверх яе пляча, звярнуўся да Аленкі:
- Можна вас?
Аленка моўчкі кіўнула, падала яму руку і пайшла следам, стараючыся думаць аб чым-небудзь сумным, каб суняць смех. Ён абняў яе так, што ёй не заставалася нічога, акрамя як стаяць на месцы і ледзь-ледзь перасоўваць ногі. Вось так яны і танцавалі - на месцы. Смех у Аленкі ўжо прайшоў. Да таго ж, стоячы ў клубе ў сваім дэкальтаваным маскарадным касцюме, накшталт князёўны сярэднявечча, Аленка крыху ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL RIPOSINOLINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOLA PESTE SCARLATTAMIRA
  • Libri.it
  • Treccani