Title: МЯДЗЬВЕДЗІХА

Author:Зьмітрок Бядуля
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Зьмітрок Бядуля
МЯДЗЬВЕДЗІХА

Вышамірскі быў на многа старэйшы за майго дзеда. Ён быў каморнікам. Яго хутарок стаяў на другім канцы мястэчка. Хата яго была пабудавана на гарадзкі лад — высокая, зь вялікімі вокнамі, з галубятняй у выглядзе прыгожай вежы, з вэрандай, аплеценай жывым хмелем. У хаце віселі клеткі з канарэйкамі, чыжыкамі, вавёркамі. У сенцах жыла прывязаная на ланцугу лісіца. Была ў яго доўгая палоска зямлі, агароджаная навакол высокім частаколам. Ён жыў з трымя незамужнімі дочкамі, якіх у нас звалі паненкамі.
На сваім невялікім кавалку зямлі Вышамірскі вёў культурную гаспадарку. У яго быў добра агледжаны, чысьценькі садок, рыбная сажалка, некалькі калод пчол, канюшына і кавалак сенакосу. Былі пракапаны канаўкі для стоку вады, бо яго палоска зямлі знаходзілася ў нізіне ля возера. Над канаўкамі былі пароблены высокія прыгожыя масткі. У цэнтры яго зямлі стаяла альтанка з круглымі каляровымі акенцамі. Уся яго зямля была абсаджана ліпамі. На некаторых зь іх гнязьдзіліся буслы. Дзесяткамі год гэты сваеасаблівы аматар хараства не пакладаючы рук працаваў на сваім кавалачку зямлі, які ператварыў у надзвычайна прыгожы куток.
Мне, малому хлопчыку, здавалася, што гэта рай. Голубы Вышамірскага ляталі над мястэчкам. У сіняве неба яны здаваліся сьнежнымі. Яго буслы выляталі на паляваньне на балота, а нанач вярталіся ў свае гнёзды на ліпах.
Улюбёным заняткам Вышамірскага было паляваньне. У маёй памяці ён ужо быў слабы, непрацаздольны. Гаспадаркай пад яго доглядам займаліся дочкі.
За Вышамірскім бегаў яго вечны сябар — стары сабака Лютня. Абодва яны дажывалі свой век. Вышамірскаму асталася адна ўцеха — успаміны, якімі ён дзяліўся зь людзьмі ўсяе ваколіцы. Яго лічылі за манюку, бо ён апавядаў такія дзівосныя гісторыі з свайго паляўнічага жыцьця, якім, запраўды, цяжка было верыць.
Нявысокага росту, худы, з чыста выгаленым тварам, ён хадзіў ад хаты да хаты і частаваў людзей паляўнічымі апавяданьнямі. Улетку ён насіў белую палатняную вопратку і такі-ж капялюш. Зімою ён быў апрануты ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    COSÌ È LA MORTE?CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?BIANCO E NEROIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani