Title: МАЦЕЯЎ КОТ

Author:М.Багун
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
М.Багун
МАЦЕЯЎ КОТ

Не дарма пра Мацеявага ката людзі й прыказку злажылі: «Хітры, як Мацеяў кот». Гэты кот прост легендарны. Хіба няма ніводнага кутка на Беларусі, каб ня чулі пра Мацеявага ката. Ці вы вазьмеце за Ячанскім Рубяжом, ці за Ярэмічамі, ці ля Баранавічаў, ці яшчэ дзе за лепельскімі лясамі-вазёрамі — усюды яго ведаюць. Ну й я дадам, што гэта запраўдны кот, які заслужыўся таго, каб аб ім на'т пісаць. А правёў ён свой век кашачы ў Каляпечніках. Вось жыў ён — складаў пра сябе легенды.
Была ў Мацеявых шэрая котка — вялікая, шустрая; часта ў гумно хадзіла мышэй лавіць, катоў да сябе заманьвала. Былі ў яе ўжо трэйція кацяняты. Нарадзілася іх чацьвёра: беленькае, пярэсьценькае, чорненькае й рыжае. Спачатку Мацеіха хацела іх усіх патапіць, але пасьля раздумалася, адно пакінула сабе — рыжае, а іншыя людзям аддала. Так яно гэта рыжае кацянё й расло — гадавалася. За які тыдзень — другі пазіраць пачало, а яшчэ за тыдзень пачаў Рыжак із кошыка вылазіць, больш сталым рабіцца; пад ложак бегаць, з клубком гуляць. Як рос, так і вырас. За год Рыжы ўжо быў вялікім катом і прынамся паўвёскі знаў, напэўна знаў.
Вось-жа, калі мінула Рыжаму год, пачаў ён свае крокі ў жыцьцё. Насамперш ён абмежаваўся тым, што вылавіў усе мышы ў нашым канцы. Засталіся толькі ў Сымонавых пад хлеўчыкам дзьве мышы, якім удалося ўцалець ад акцыі Рыжака. Аб гэтым ужо ўсе бабы гаварылі, а Янкава старая дык азваніла ўвесь канец, быццам-бы нейкая паморніца на мышэй увалілася. Але гэта драбніца.
Ужо падыходзіла пад Вялікдзень. Сонца падымалася вышэй і вышэй, жураўлі цягнулі на поўнач свае повалачы, вераб'і зьбіралі шматлікія сходы, біліся на платох пявуны — рабілася цёпла. Цёпла рабілася й у будынку Данілы: прыгрэла надта ў кубельцу. Там шынкі даўно ўжо чакалі веснавога сонца. Вынуў гэта Даніла дзьве шынкі ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIABIANCO E NEROTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILE
  • Libri.it
  • Treccani