Title: ЛЮТЫ ЦМОК

Author:Э.Нэсбіт
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Э.Нэсбіт
ЛЮТЫ ЦМОК

Маленькая прыгожанькая Прынцэса заўсёды прачыналася вельмі рана — калі ў маціцовым небе толькі пачынаў гучаць пошчак шпакоў. Ажывалі лясы, і яна басанож бегла па кручанай стромкай лесвіцы на самую вяршыню вежы. Стоячы там у бялюткай начной сарочцы, яна ўскідала рукі ўгару і радасна вітала ўвесь белы свет: і сонца, і неба, і лясы, і палі, і маленькі гарадок, які яшчэ спаў у гэты час.
Потым яна збягала па халодных каменных прыступках уніз, надзявала кароткую спаднічку, хустачку, фартух і пачынала сваю штодзённую працу. Яна падмятала падлогу ў пакоях, гатавала сняданак, мыла посуд і скрэбла патэльні й каструлі.
А рабіла яна ўсё гэта таму, што была сапраўдная Прынцэса. З усяе дворні, якая павінна была прыслугоўваць сваёй гаспадыні, засталася адна толькі мамка, якая даглядала Прынцэсу ад самага яе нараджэння. Мамка была ўжо старая і слабая, і таму Прынцэса забараняла ёй працаваць і ўсю хатнюю працу рабіла сама. А мамка сядзела ў фатэлі ды шыла ці вышывала.
Прынцэса была сама сапраўдная — з малочна-белым тварам, блакітнымі, як нябёсы, вачыма, ільнянымі валасамі і сэрцам — з чыстага золата.
Звалі дзяўчынку Сабрынэта, а прабабкай у яе была Сабра, тая самая, што пабралася шлюбам са Святым Георгам пасля таго, як ён забіў цмока. Вы, напэўна, ужо зразумелі, што ўся краіна павінна была належаць Прынцэсе: і лясы, што цягнуліся аж да гор, і паплавы, якія шырыліся да самага мора, і прыгожыя палі, дзе раслі пшаніца, какорыца, авёс ды жыта, і аліўкавыя сады, і вінныя склепы, дый сам невялічкі горад з яго вежамі і высокім мурам, вострымі чырвонымі дахамі і рознакаляровымі шыбамі ў вокнах. Гарадок стаяў у даліне, што раскінулася паміж вірным морам і высокімі гарамі, на якіх зіхацелі белыя снежныя шапкі.
Сталася так, што бацька і маці ў Сабрынэты памерлі і, да таго часу, пакуль Прынцэса не падрасце, справамі каралеўства пакінулі займацца яе ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREIL RE CHE VALEVA 4,50€ LA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani