Title: КОНРАД І ЦМОК

Author:Л.П.Хартлі
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Л.П.Хартлі
КОНРАД І ЦМОК

Калісьці ў адной невялічкай краіне, якая ляжала за пяць дзён язды ад Еўропы, жыў хлопчык. Былі ў яго маці, бацька і два браты. Калі гэтая гісторыя толькі пачалася, хлопчыку споўнілася дванаццаць гадоў. Яму яшчэ не трэба было зарабляць сабе на хлеб, і цэлымі днямі ён гуляў у лесе, а часам назіраў, як ягоныя старэйшыя браты валяць і пілуюць дрэвы. Гэтаксама як іх бацька, браты былі лесарубы; калі-нікалі яны дазвалялі хлопчыку праехацца дадому вярхом на вялізным камлі. Спачатку ён баяўся, а калі перамог страх, што зваліцца, такая язда пачала яму вельмі падабацца. І ён бы, можа, і часцей далучаўся да сваіх братоў, але баяўся, што старэйшы брат, Леа, можа сказаць: «Конрад, пара й табе чым-небудзь заняцца. Ану, патрымай коней пару хвілін» ці «Конрад, ану, падыдзі сюды ды нахілі гэтае маленькае дрэўца, каб мне было зручней сячы». Вядома, Конраду даводзілася дапамагаць, хоць іншы раз яго ўратоўваў сярэдні брат, Рудольф, які казаў: «Леа, ды адчапіся ты ад хлопца, ад яго болей шкоды, чым карысці». Тады Конрад і радаваўся, і сумаваў адначасова, бо ён быў бы й рады дапамагчы, але вельмі баяўся, што коні адціснуць яму ногі ці дрэўца разагнецца й балюча стукне яго.
Конрад моцна любіў сваіх братоў, асабліва Рудольфа, і вельмі ганарыўся імі. Яны былі такія дужыя і спрытныя! Ён быў упэўнены, што нават калі вырасце, ніколі не здолее быць такім, як яны. «Мне не суджана быць лесарубам,» — журыўся хлопчык.
Аднаго разу па абедзе Леа даў яму ў рукі сякеру і болей настойліва, чым раней, узяўся вучыць, як ёю карыстацца. Конрад слухаў не надта ўважліва, а потым так нязграбна махнуў сякерай, што яна, слізгануўшы па кары дрэва, ударыла хлопцу па назе і рассекла чаравік. Леа раз'юшана закрычаў на яго. Конрад заплакаў, кінуў сякеру і, не чакаючы, пакуль Рудольф яго абароніць, пабег ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCISCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEI DUDÙ VANNO A SCUOLA?
  • Libri.it
  • Treccani