Title: Кветнік жанчыны, якая ўмела чараваць

Author:Гісторыя трэцяя
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Гісторыя трэцяя
Кветнік жанчыны, якая ўмела чараваць

А што ж было з Гердай, калі Кай не вярнуўся? Куды ён падзеўся?
Ніхто гэтага не ведаў, ніхто не мог адказаць.
Хлопчыкі расказвалі толькі, што бачылі, як ён прывязаў свае санкі да вялікіх раскошных саней, якія потым павярнулі ў завулак і выехалі за гарадскія вароты.
Шмат было праліта па ім слёз, горка і доўга плакала Герда. Нарэшце вырашылі, што Кай памёр, утапіўся ў рэчцы, якая працякала за горадам. Доўга цягнуліся змрочныя зімовыя дні.
Але вось надышла вясна, выглянула сонца.
— Кай памёр і больш не вернецца! — сказала Герда.
— Не веру! — адказала сонечнае святло.
— Ён памёр і больш не вернецца! — паўтарыла яна ластаўкам.
— Не верым! — адказвалі яны.
Хутка і сама Герда перастала гэтаму верыць.
— Абую ж я свае новыя чырвоныя чаравічкі (Кай ні разу яшчэ не бачыў іх), — сказала яна неяк раніцай, — ды пайду запытаюся пра яго ў ракі.
Было яшчэ вельмі рана. Яна пацалавала спячую бабулю, абула чырвоныя чаравічкі і пабегла адзінюткая за горад, проста да ракі.
— Праўда, што ты ўзяла майго пабраціма? — спытала Герда. — Я падару табе свае чырвоныя чаравічкі, калі ты вернеш мне яго!
І дзяўчынцы падалося, што хвалі неяк дзіўна ківаюць ёй. Тады яна зняла свае чырвоныя чаравічкі — самае каштоўнае, што ў яе было, — і кінула ў раку. Але яны ўпалі каля самага берага, і хвалі тут жа вынеслі іх назад — рака як быццам бы не хацела браць у дзяўчынкі яе каштоўнасць, бо не магла вярнуць ёй Кая. Дзяўчынка ж падумала, што кінула чаравічкі недастаткова далёка, улезла ў лодку, якая гайдалася ў трыснягу, стала на краёк кармы і зноў кінула чаравікі ў ваду. Лодка не была прывязана, і ад штуршка адышда ад берага. Дзяўчынка хацела хутчэй выскачыць на бераг, але пакуль прабіралася з кармы ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL RE CHE VALEVA 4,50€ IL BRUTTO ANATROCOSOTILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOLA SIRENETTA
  • Libri.it
  • Treccani