Title: Прынц і прынцэса

Author:Гісторыя чацвертая
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Гісторыя чацвертая
Прынц і прынцэса

Давялося Гердзе зноў прысесці адпачыць. На снезе проста перад ёю скакаў вялікі крумкач. Доўга глядзеў ён на дзяўчынку, ківаючы ёй галавой, і нарэшце прамовіў:
— Кар-кар! Добры дзень!
Выгаворваць па-чалавечы чысцей ён не мог, але жадаў дзяўчынцы дабра і запытаўся ў яе, куды гэта яна брыдзе па белым свеце адзінюткая. Што такое «адзінюткая», Герда ведала вельмі добра, сама на сабе зведала. Расказаўшы крумкачу пра ўсё сваё жыццё, дзяўчынка пацікавілася, ці не бачыў ён Кая.
Крумкач задумліва пакруціў галавой і сказаў:
— Магчыма! Магчыма!
— Як! Праўда? — усклікнула дзяўчынка і ледзь не задушыла крумкача — так моцна яна яго пацалавала.
— Цішэй, цішэй! — сказаў крумкач. — Думаю, гэта быў твой Кай. Але цяпер ён, пэўна, забыўся пра цябе са сваёю прынцэсай!
— Хіба ён жыве ў прынцэсы? — спытала Герда.
— А вось паслухай, — сказаў крумкач. — Толькі мне вельмі цяжка гаварыць па-вашаму. Калі б ты разумела па-крумкачынаму, я б паведаў табе пра ўсё значна лепш.
— Не, гэтаму мяне не вучылі, — сказала Герда. — Як шкада!
— Але нічога, — сказаў крумкач. — Раскажу, як здолею, хоць і дрэнна.
І ён расказаў усё, што ведаў.
— У каралеўстве, дзе мы з табой знаходзімся, ёсць прынцэса, такая разумніца, што і перадаць нельга! Прачытала ўсе газеты на свеце і забыла ўсё, што ў іх прачытала, — вось якая разумніца! Аднаго разу неяк сядзіць яна на троне — а радасці ў гэтым не надта шмат, як людзі кажуць, — і напявае песеньку: «Чаму б мне не выйсці замуж?» «А то і на самай справе!» — падумала яна, і ёй захацелася замуж. Ды мужам яна хацела выбраць такога чалавека, які б умеў адказваць, калі з ім размаўляюць, а не такога, які ўмеў бы толькі важнічаць, — гэта ж так ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL BRUTTO ANATROCOSOIL CAVALIER IDEALEBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHININ. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIA
  • Libri.it
  • Treccani