Title: Маленькая разбойніца

Author:Гісторыя пятая
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Гісторыя пятая
Маленькая разбойніца

Вось Герда ўехала ў цёмны лес, у якім жылі разбойнікі. Карэта гарэла як жар, яна сляпіла разбойнікам вочы, і яны проста не маглі яе прапусціць.
— Золата! Золата! — закрычалі яны, схапіўшы коней за аброці, забілі маленькіх фарэйтараў, фурмана, слуг і выцягнулі з карэты Герду.
— Бач якая слаўненькая, тлусценькая! Арэшкамі кармілі! — сказала старая разбойніца з доўгай шорсткай барадой і махнатымі, навіслымі брывамі. — Тлусценькая, як баранчык! Ану, якая на смак будзе?
І яна выцягнула востры зіхоткі нож. Які жах!
— Ай! — ускрыкнула яна раптам: разбойніцу ўкусіла за вуха яе ўласная дачка, якая сядзела ў старой за спінай і была такая нястрымная і свавольная, што проста дзіва! — Ах, ты паганая дзяўчынка! — закрычала маці, але забіць Герду не паспела.
— Яна будзе гуляць са мной, — сказала маленькая разбойніца. — Яна аддасць мне сваю муфту, сваю прыгожую сукенку і будзе спаць са мной на маёй пасцелі.
І дзяўчынка зноў так укусіла маці, што тая падскочыла і закруцілася на месцы. Разбойнікі зарагаталі.
— Бач як скача перад сваёй дзяўчынкай!
— Хачу ў карэту! — закрычала маленькая разбойніца і дамаглася свайго — яна была вельмі распешчаная і ўпартая.
Яны ўселіся з Гердай у карэту і памчалі па пнях і купінах у лясны гушчар.
Маленькая разбойніца была ростам з Герду, але здаравейшая, шырэйшая ў плячах і больш смуглая. Вочы ў яе былі зусім чорныя, але нейкія сумныя. Яна абняла Герду і сказала:
— Яны цябе не заб'юць, пакуль я не раззлуюся на цябе. Ты, пэўна, прынцэса?
— Не, — адказала дзяўчынка і расказала, што давялося ёй перажыць і як яна любіць Кая.
Маленькая разбойніца сур'ёзна паглядзела на яе, злёгку кіўнула і сказала:
— Яны цябе не заб'юць, нават калі я і раззлуюся на цябе, — я лепш сама заб'ю цябе!
І яна ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAIL RE CHE VALEVA 4,50€ CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?TUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani