Title: Лапландка і фінка

Author:Гісторыя шостая
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Гісторыя шостая
Лапландка і фінка

Алень спыніўся каля ўбогай хаціны. Дах спускаўся да самай зямлі, а дзверы былі такія нізенькія, што людзям даводзілася прапаўзаць у іх на карачках.
Дома была адна старая лапландка, якая смажыла рыбу пры святле тлушчавай лямпы. Паўночны алень расказаў лапландцы ўсю гісторыю Герды, але спачатку паведаў сваю ўласную — яна здавалася яму больш важнай.
Герда ж так скалела на холадзе, што і гаварыць не магла.
— Ах вы небаракі! — сказала лапландка. — Доўгі ж у вас яшчэ наперадзе шлях! Давядзецца пераадолець сто з лішнім міль, пакуль дабярэцеся да Фінляндыі, дзе Снежная каралева жывё на дачы і кожны вечар запальвае блакітныя бенгальскія агні. Я напішу некалькі слоў на сушанай трасцэ — паперы ў мяне няма, — і вы аднясеце пасланне фінцы, якая жыве ў тых мясцінах і лепш за мяне здолее навучыць вас, што патрэбна рабіць.
Калі Герда сагрэлася, паела і напілася, лапландка напісала некалькі слоў на сушанай трасцэ, наказала Гердзе вельмі берагчы яе, потым прывязала дзяўчынку да спіны аленя, і той зноў памчаўся.
— Ух! Ух! — пачулася зноўку з неба, і яно пачало выкідваць слупы дзівоснага блакітнага полымя. Так дабег алень з Гердай і да Фінляндыі і пастукаўся да фінкі ў комін — у яе хаціне і дзвярэй нават не было.
Ды затое, якая цеплыня ў жыллі! Сама фінка, нізенькая тоўстая жанчына, хадзіла напаўголая. Жвава сцягнула яна з Герды вопратку, рукавіцы і боты, інакш дзяўчынцы было б горача, паклала аленю на галаву кавалак лёду і затым пачала чытаць тое, што было напісана на сушанай трасцэ.
Яна прачытала ўсё ад слова да слова тры разы, пакуль не вывучыла напамяць, а потым сунула траску ў кацёл — рыба ж была прыдатная для ежы, а ў фінкі нічога дарэмна не прападала.
Тут алень расказаў спачатку сваю гісторыю, а потым гісторыю Герды. Фінка міргала сваімі разумнымі вачыма, але ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESII DUDÙ VANNO A SCUOLA?COSÌ È LA MORTE?IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani