Title: Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара

Author:Анатоль Грачанікаў
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Анатоль Грачанікаў

Казка пра Івана-ганчара і пачвару-цара

Жыў-быў у нейкім царстве цар Усемагутнейшы ўладар.
Цар як цар:
Адных любіў,
Тых, хто супраць быў, Забіў.

Ў гэтым царстве кожны пан
Па тры скуры драў з сялян.

Тлусцелі сытыя вяльможы,
Крычалі:
- Цар у нас харошы!
Хоць і навокал жабракоў
Было, як летам камароў.
Штогод касіў прыгонных мор,
Ды весяліўся царскі двор.
Музыкі гралі.
Танцавалі
Там і паненкі і панкі,
І на ўвесь свет
Цара ўслаўлялі
Прыдворныя пісарчукі,

І кожны ў дрыжыках глядзеў
На церам, дзе сам цар сядзеў.
Але «намеснік бога» - цар
Нікому не паказваў твар.
Ніхто з вяльможнага двара
Не бачыў у жыцці цара.
Не зналі нават плеткары:
Ці малады ён,
Ці стары?

Хацеў пранырлівец аднойчы
Спазнаць:
Каму ж пяюць хвалу?
Дык ранкам на гандлёвай плошчы
Знайшлі нябогу на калу.

Прыціхлі тлустыя вяльможы,
Шапталі:
- Цар у нас харошы!
Ніхто асмеліцца не мог
Убачыць:
Хто ж зямны іх бог?

На свеце, што ні гавары,
Старэюць нават і цары.
І вось, як цар пачаў старэць
І ўсё часцей прыгадваць смерць,
Рашыў займець ён свой партрэт,
Перш чым пакінуць гэты свет.
Каб на яго маліўся люд
У царстве вечна там і тут.
Усемагутны цар зароў:
- Ану, падаць мне мастакоў!
Пара нахлебнікам, пара
Намаляваць свайго цара!

І стражнікі цягнулі іх,
Каму ўрэзаўшы пад дых,
Каго агрэўшы бізуном.
Пад царскім стоячы акном,
Чакаў, гадаў прыдворны люд:
Які ім вынес цар прысуд?

Ды ад вышэйшага указу Намаляваць цара партрэт Яны ўсе пачалі адразу
Смялей глядзець на белы свет.

І кожны думаў:
«Мо мяне
Вялікі шанец не міне?
У царскай міласці і ласцы
Я буду жыць тады,
Бы ў казцы...»

І выбар ганаровы паў
На мастака, што маляваў
Вяльмож, іх жонак і сынкоў,
Паслоў заморскіх і купцоў.
Яшчэ - ён гэтым ганарыцца Намаляваў саму царыцу.

На люд зірнуў ён пераможна
І - юрк у церам асцярожна.
...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIALA PESTE SCARLATTAI DUDÙ VANNO A SCUOLA?EDMONDO E LA SUA CUCCIA
  • Libri.it
  • Treccani