Title: КАЗКІ

Author:Браты Грым
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Браты Грым
КАЗКІ

ГЕНЗЕЛЬ І ГРЭТЭЛЬ

Жыў на ўзлессі глухога бору бедны дрывасек са сваёй жонкаю і дваімі дзецьмі; хлопчыка называлі Гензель, а дзяўчынку — Грэтэль. Жыў дрывасек надгаладзь; але наступіла аднойчы на той зямлі такая дарагоўля, што не было за што яму купіць нават хлеба замарыць чарвячка.
І вось пад вечар, лежачы на пасцелі, пачаў ён думаць, і ўсё адольвалі яго розныя думкі і клопаты; паўздыхаў ён і кажа жонцы:
— Што ж цяпер будзе з намі? Як нам пракарміць няшчасных дзяцей, нам і самім няма чаго есці!
— А ведаеш што, — адказала жонка, — давай раненька, як толькі пачне днець, завядзём дзяцей у лес, у самы глухі гушчар; запалім ім вогнішча, дадзім кожнаму па лусце хлеба, а самі пойдзем на работу і пакінем іх адных. Дарогі дадому яны не знойдуць, вось мы ад іх і пазбавімся.
— Не, жонка, — гаворыць дрывасек, — гэтага я не зраблю, бо сэрца ў мяне не камень, я дзяцей адных кідаць у лесе не магу, там нападуць на іх дзікія звяры і іх з'ядуць.
— Эх ты, дурань! — зазлавала жонка. — Учацвярых жа мы ўсе з голаду прападзем, і застанецца толькі адно — труны збіваць. — І яна грызла яго да той пары, пакуль ён з ёй згадзіўся.
— А ўсё ж шкада мне маіх няшчасных дзяцей! — сказаў дрывасек.
Галодныя дзеці не спалі, дык чулі ўсё, што і як гаварыла мачыха іхняму бацьку. Залілася Грэтэль горкімі слязьмі і кажа Гензелю:
— Мусіць, нам цяпер загінуць прыйдзецца.
— Цішэй, Грэтэль, — прамовіў Гензель, — не бядуй, я што-небудзь ды прыдумаю, як нам выратавацца.
І вось калі бацькі заснулі, ён падняўся, надзеў сваю куртачку, адчыніў дзверы ў сені і ціхенька выйшаў на двор. У гэты час ярка свяціў месяц, і белыя каменьчыкі, што ляжалі перад хаткай, блішчэлі, быццам кучкі ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?EDMONDO E LA SUA CUCCIACIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani