Title: Камар Хвалько

Author:Ананім
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
КАМАР ХВАЛЬКО

Пад прысадзістым дубком
Збудаваў камарык дом,
Плотам дом абгарадзіў,
Бесклапотна, ціха жыў.
Ды аднойчы камара
Бура вынесла з двара,
І зваліўся камарок
У бярозавы лясок.
Выжыў, буру перанёс,
І задраў угору нос:
— Што мне бура, што віхор,
Я ўзьнімаўся вышай гор,
Я ўзьнімаўся вышай хмар,
Стаў асілкам я, камар...
— Вецер, вецер, замаўчы! —
Што ёсьць сіл камар крычыць.
Вецер змоўк, заціх гушчар.
Зноў сваё пачаў камар:
— Захацеў я — вецер сьціх,
Я мацнейшы стаў за ўсіх...
Муху крык такі ўстрывожыў,
Муха веры даць ня можа:
— Ды няўжо ты, камарок,
Моцны стаў такі, браток?
— Я ня то магу зрабіць —
Зьвера я магу зваліць!..
Ціха ў лес ішоў мядзьведзь,
Перавальваўся ледзь-ледзь.
Частаваўся ён мядком,
І на пыску — воску ком.
Патаптаўся — і ў бярлог
Адпачыць мядзьведзь прылёг.
Задаволен камарок,
Сеў мядзьведзю ён на бок.
— Я мядзьведзя паваліў,
Я мядзьведзя пакарыў!
Муха кажа: — Хто-б паверыў,
Што камар мацней за зьвера...
— Я ня то магу зрабіць,
Дрэва я магу зваліць...
Зазьвінела тут піла,
І камар, нібы страла,
На вяршыню дрэва сеў,
Звонка песеньку запеў:
— Як удару я крылом,
Будзе ў лесе буралом.
Дрэва падае, трашчыць...
Муха зьдзіўлена глядзіць:
— І няўжо ты, камарок,
Моцны стаў такі, браток?
— Я ня то магу зрабіць,
Сьвет магу я пакарыць!..
Ды ляцела павуціна,
Нос кранула камарыны,
Абкруціла яму ногі, —
Стаў ён клікаць дапамогі.
Добра, што пасьпела муха
Выцягнуць яго за вуха.
Паглядзела яму ў твар
І сказала: — Эх, камар!..

...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITALA SIRENETTAEDMONDO E LA SUA CUCCIABELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINI
  • Libri.it
  • Treccani