Title: КАРАЛЕВА ЖЫВОГА СЛОВА

Author:Валянціна Гапава
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Валянціна Гапава

КАРАЛЕВА ЖЫВОГА СЛОВА

На адной з цэнтральных вуліц Горадні ўзвышаецца помнік нашай выдатнай пісьменніцы Элізе Ажэшцы. Зусім невыпадкова знайшла яна тут вечную прапіску. Усё жыццё «каралевы польскай прозы і пакутлівай праўды» (Францішак Багушэвіч) было звязана з гэтым старажытным беларускім горадам і яго блізкімі і далёкімі ваколіцамі.
На працягу стагоддзяў Горадню насялялі людзі розных нацыянальнасцяў і канфесій — беларусы, палякі, жыды, татары. Былі і расейцы, але пераважна настаўнікі, чыноўнікі, пачынаючы ад самога генерал-губернатара і заканчваючы паліцэйскім на скрыжаванні. У гэтым асяроддзі пісьменніца знаходзіла невычэрпную крыніцу сваёй творчасці, тут падгледжвала яна рэальныя сюжэты для апавяданняў, аповесцяў, раманаў. Родная беларуская зямля шчодра дарыла ёй радасць і пакуты, суцяшала яе веліччу наднёманскай прыроды, а мужны і цярплівы народ вучыў яе непакоры.
Творчая спадчына Элізы Ажэшкі вялікая — больш за пяцьдзесят тамоў розных празаічных жанраў. Да іх далучаецца дзесяць тамоў эпісталярнага жанру высокай мастацкай вартасці: лісты да літаратараў, людзей навукі, да сяброў-пісьменнікаў, перакладнікаў, рэдактараў і выдаўцоў.
Усе яе раманы, аповесці і апавяданні, літаратурна-крытычныя і публіцыстычныя артыкулы звязаныя з канкрэтнымі асаблівасцямі беларускага і польскага жыцця другой паловы ХІХ ст. У сваіх творах яна заўсёды закранала вострыя праблемы сучаснасці, імкнулася перадаць сутнасць і дух часу.
Ва ўмовах панавання расейскага царызму, калі беларуская мова была забаронена, а польская выкраслена з ужытку ў грамадскіх установах, пісьменніца абуджала душу народа, апявала гераічныя традыцыі нацыянальна-вызваленчай барацьбы, выкрывала заганы арыстакратычна-шляхецкага і буржуазнага колаў, узнімала свой голас у абарону абяздоленых і прыгнечаных. Незвычайна чуйная да грамадскіх змен, яна хвалявала праўдай свайго мастацтва, шчырай любоўю да чалавека. У яе творчасці над усім пераважае рашучы пратэст супраць усялякага сацыяльнага і нацыяльнага ўціску, бязмежная вера ў навуку, у чалавечы розум, у неабходнасць працы.
Нарэшце, творы пісьменніцы маюць асаблівую значнасць для беларускага чытача. Лепшая частка яе творчай спадчыны прысвечана беларускаму народу. Гэта многія апавяданні, аповесці «Нізіны», «Дзюрдзі» (у расейскіх перакладах ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀTILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOCIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITAPOLLICINO
  • Libri.it
  • Treccani