Title: Кот, Сабака і Мыш

Author:Тарас Н.
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Н.Тарас
КОТ, САБАКА І МЫШ

Прайшло таму нямала год,
Калі сабака, мыш і кот
Жылі у згодзе, разам елі,
Скакалі, навет песьні пелі,
Лізалі косьці пад сталом
І весялілі цэлы дом.
Ды вось аднойчы гаспадар
Задумаў ехаць на базар.
Ён загадаў сабаку срога:
— Не адыходзься ад парога,
Сядзі, для пэўнасьці, пры хаце,
Пільнуй усё маё багацьце.
І можа мала, можа многа
Сядзеў сабака ля парога,
Ды захацеў ён паскакаць,
Крыху пагаўкаць, пабрахаць.
І кажа ён кату: — У дружбу
Ты саслужы адну мне службу
І за мяне пільнуй у хаце
Гаспадаровае багацьце.
— Ну, што-ж, — яму прамовіў кот, —
Каб большых ня было турбот!
З ахвотай пасяджу ля ганку,
А ты сабе бяжы пагаўкай.
І можа мала, можа многа
Той кот праседзеў ля парога.
Паклікаў мыш і кажа: — У дружбу
Ты саслужы адну мне службу
І за мяне пільнуй у хаце
Гаспадаровае багацьце.
Бо тут ад ветру на парозе
Я дужа лапкі памарозіў.
— Ну, добра — кажа мыш, — скарэй
Бяжы на печ ды лапы грэй.
І можа мала, можа многа
Сядзела мышка ля парога.
Ды раптам чуе — паміж траў
Цьвіркун на скрыпачцы зайграў.
Тут мышка, ўзяўшы лапкі ў бокі,
Хутчэй пусьцілася у скокі.
Вярнуўся гаспадар — а ў хаце,
Глядзіць, няма яго багацьця.
Хацеў сабаку ён прагнаць,
Ды той пачаў яго лізаць,
Прасіць, маліць, гаспадара:
— Не праганяй мяне з двара.
За гэта буду я нязьменна
Служыць аддана і сумленна.
— Што-ж, — гаспадар яму ў вадказ,
— Чым марнаваць дарэмна час,
Служы ды верны будзь, як друг...
Аднак ідзі, брат, на ланцуг.
Сабака бедны з тэй пары
Сядзіць навязан на двары.
За крыўду гэткую гатоў
Ён разарваць усіх катоў.
І кот з мышамі больш ня дружыць,
Як толькі зловіць, так і душыць.
А мыш залезла ў падпамосьце,
Грызе падлогу там ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIALA PESTE SCARLATTABIANCO E NEROTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani