Власт
Гадоў таму капы ізь дзьве будзе, як у вёску Дзянісава прыйшла, неяк пасьля Зьмітраўскіх Дзядоў, старая баба. Сюды-туды пакруцілася па вёсцы і шусь да Прахора ў хату, дый кажа:
— Я ня тутэйшая; але чула аб вашэці, што чалавек добры, і прыйшла папрасіцца на кутніцу*. Каштаваць я вам нічога ня буду, яшчэ і вы каля мяне заробіце, калі за мае грошы пракорміце мяне.
* Наняць кут у хаце.
Прахор падумаў, парадзіўся з жонкай і прыняў тую невядомую бабу да сябе ў хату.
Баба адразу дала Прахору сотню рублёў «на руку». Прахор дачакаўся да вечара, рады пайшоў спаць.
На другі дзень, устаўшы садзіцца сям'я сьнедаць; калі хопяцца, ажно з чатырох булак хлеба, што былі ў істопцы, і паміну няма. Гэтак сама ня ведама, куды шчэзьлі два сыры і цэлы кумпяк сьвініны. У хаце, ведама, гоман узьняўся, бо ўсе думалі, што ноччу злодзей улез у істопку. Ажно тут будзіцца новапрынятая кутніца і кажа:
— Супакойся, гаспадару, гэта я ўночы вячэрала. — Паварушылася да сьцяны і захрапла.
Усе толькі пераглянуліся між сабою, паківалі моўчкі галовамі й чакалі, што далей будзе.
Хлеб тады танны быў, то што Прахору? Абы толькі грошы! І баба не шкадавала грошы. Прахор тое толькі й рабіў, што скупляў па ўсёй ваколіцы збожжа, мяса, масла і ўсякія іншыя харчы ды карміў сваю кутніцу. Гэтак, дачакаўшы Каляд, Прахор выкупіў ужо ўсе харчы ў сваей ваколіцы і каля запуст павінен быў езьдзіць з фурманкай па харчы ажно пад Запарожжа, Друю і пад Глыбокае.
А зіма настала сярдзітая: з дня ў дзень траскучыя марозы. Найстарэйшыя людзі не памяталі гэткай зімы сьцюдзёнай. На Вялікдзень і то яшчэ зіма ня ўнімалася: сьнягі напалог ляжалі гурбамі і рэкі стаялі. На Праводную людзі на магілкі хадзілі памінаць Дзядоў па сьнягу і ў кажухох.
І хоць у Прахора грошы было на закуп харчоў, сколькі трэба, але ...
|
|
|
|
|
|