Title: За волю

Author:Кастусь Акула
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Кастусь Акула

За волю

Раман

ХТО БУДАВАЎ, А ХТО ФАШЫСЬЦІЎ

Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Полацку каля Кліўленду, - фактычна сусьветнай сустрэчы, - пасьля развалу бэрлінскай сьцяны, абвешчаньня «сувэрэннай» БССР, - калі «імпэрыя зла» ідзе да канчатковага распаду, - бралі ўдзелу большым ліку і суродзічы зь Беларусі. «Паяднаныя любоўю», - як пісала менская газэта, сыны й дочкі «забранай зямлі» з цэлага сьвету знаёміліся, выступалі з прамовамі, паказвалі сваё сцэнічнае мастацтва, сьпявалі і дэкляравалі сваю адданасьць ідэям адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.
Перадавая, патрыятычная, творчая, сумленная, працавітая, гаротная Беларусь, каторая ў Бога верыць, кліча цяпер на помач у змаганьні з духовым і экалягічным чарнобылямі сваіх дзетак, што некалі пакінулі раськіданыя гнёзды, або ўжо за межамі бацькаўшчыны радзіліся.
На вялікі жаль, беларускі народ мала ведае пра сваю эміграцыю, каторая змагалася за вызваленьне Беларусі, у вольным сьвеце стварыла грамадзкія, асьветныя і палітычныя інстытуцыі, прэсу, здабыла пэўныя посьпехі ў навуцы й літаратуры, аднавіла Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву і ўстанавіла беларускую душпастырскую апеку для каталікоў. Пачынала гэтая эміграцыя сваю працу пасьля Другой сусьветнай вайны зь нічога. Яна была голасам паняволенага беларускага народу, намагалася разбудзіць абыякавы сьвет і паклікаць яго на помач бацькаўшчыне, што стагодзьдзямі цярпела ў маскоўскай няволі.
Ведамыя так званыя «ворганы» - НКВД-КДБ, пад рознымі шырмамі, амаль на працягу сарака гадоў фашысьцілі перадавым беларускім дзеячом на эміграцыі. Хвальш, паклёпы, шантаж, уключна з забойствам, - перадусім-жа няспынная крывадушная прапаганда і запалохваньне радні эмігрантаў удома - вось была іхная галоўная зброя, каб параліжаваць працу беларускіх эмігрантаў.
Раман «За волю» дае чытачом пэўны вобраз з жыцьця ня толькі нацыянальна сьвядомае беларускае эміграцыі, але й тых варожых сілаў, што дзеялі сярод яе з загадаў каляніяльнага антыбеларускага рэжыму ў акупаванай Маскоўшчынай бацькаўшчыне. Спадзяемся,што ён у пэўнай ступені таксама спрычыніцца да далейшага аб'яднаньня нашых суродзічаў у іхнай працы і ахвярнасьці для адраджэньня, вольнасьці і незалежнасьці Беларусі.
Беларускаму Харытатыўнаму Таварыству ў Лёндане дзякуем ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CAVALIER IDEALEIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCIBELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINITILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani