Title: Над прасторамі зямлі

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

Над прасторамі зямлі

Прысвячаецца Цішку Гартнаму

Адвечны рух, бясконцае блуканне па свеце выпала на долю гэтым бязродным хмаркам.
Хто яны такія? Скуль яны ўзяліся?
Якое прызначэнне іх на свеце?
Такія запытанні напэўна паўсталі б у кожнага, хто першы раз убачыў бы гэтых несупынных вандроўніц. Але ж трудна сказаць, хто і калі ўбачыў іх першы раз, і гэтыя пытанні цяпер ужо страчваюць сваю цікавасць. І, можа, нават не шкодзіць заўважыць наогул, што не трэба многа думаць над такімі звычайнымі з'явамі, бо гэта не дае практычных вынікаў, і затым выказваецца і такая думка — колькі б людзі ні думалі, хоць бы нават страцілі апошні волас на галаве ў сваім думанні, дык і тады не здолеюць даць разумнага адказу на некаторыя запытанні.
Збіраліся хмаркі ў дарогу.
Раніца была такая ціхая і такая прыўдалая. Часамі перад навальніцаю бываюць такія прыгожыя раніцы. Сонца яшчэ не было відаць, але яго ружова-залацістыя слупы ўжо высока падымаліся над зямлёю, расцякаліся ў бязмежных прасторах свету. У гэтых залатых слупах-праменнях і купаліся хмаркі. Іх было многа, але яны былі такія тонкія і празрыстыя, што некаторых трудна было нават разгледзець. І весела было хмаркам — яны ж збіраліся вандраваць па свеце, пачынаючы новае жыццё новага дня. А ў гэтай вандроўцы было так многа павабнасці і хараства. А калі яшчэ ўзяць пад увагу, што яны вольны, не прыкаваны да якога-небудзь пэўнага месца, што яны «вечна халодныя, вечна свабодныя», што ў іх няма ні «родзіны, ні выгнання», як сказаў аб іх паэт, дык стане яснаю ўся іх радасць і ўся паўната іх шчасця.
І гутарылі між сабою гэтыя хмаркі.
— Падымаецца зараз ветрык, і мы рушым у дарогу. Падумайце, якое гэта шчасце — не мець ніякага клопату, ніякіх турбот і вечна хадзіць па безгранічных прасторах, калі табе ўсюды адкрыты дарогі, — гаворыць адна хмарка, грэючы на сонцы ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    COSÌ È LA MORTE?IL BRUTTO ANATROCOSOTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!AMICHE PER LA VITA - Nuova edizione
  • Libri.it
  • Treccani