Title: На ўсё ёсць прычына

Author:Якуб Колас
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Якуб Колас

На ўсё ёсць прычына

І на балотах здараюцца часамі цікавыя рэчы. А пра адно такое здарэнне проста-такі варта расказаць. Калі нават гэта і не ўсё праўда, то і тады яно цікава, прынамсі на мой погляд.
А цікава тут вось што: часамі самыя простыя рэчы пры пэўных абставінах паказваюцца страшэнна заблытанымі, завязанымі ў такі вузел, што і развязаць нельга.
Стаяў на балоце дуб, стаяў многа вякоў, учапіўшыся за грунт карэннямі-пружынамі. Многа бур пранеслася над галавою дуба-волата, і буры яго не адолелі. Але час браў сваё. Пачаў дуб старэць і загніваць з сярэдзіны, а зверху засыхаць.
Раз пад восень наклалі пастушкі агню на балоце. Вы яго, напэўна, і ведаеце, балота гэтае. Аб ім нават і кніжак напісана многа. Хтось з пастушкоў — недарма ж і свет з іх гарыць — засунуў у дубовае жарало галавешку з агнём. Пачало тлець трухлявае нутро старога дуба. Тлела, тлела, а потым разгарэўся агонь і забраў такую сілу, што дуб перагарэў і зваліўся ды так бразнуўся, што аж балота здрыганулася.
Выпадак з старым дубам быў такі неспадзяваны, што ўсё балотнае грамадства прыйшло ў незвычайны рух і стан наймацнейшага здзіўлення.
— Сканчэнне свету! — свіснуў бакас і кінуўся хавацца ў куст.
Перапалоханыя вароны пазнімаліся з балота і чорным невадам замітусіліся ў небе. Іх моцна ўразіў грук і самае тое здарэнне, што дуб паваліўся, і яны крычалі:
— Бразь! Бразь!
Яны не знаходзілі іншага слова, каб выказаць сваё незвычайнае хваляванне. А крумкач, як нейкі важны доктар, падляцеў да таго месца, дзе стаяў дуб, крутнуў два разы сваім дзябёлым панскім носам і канстатаваў гэты няшчасны факт адным толькі словам, паўтарыўшы яго два разы:
— Труп! Труп!
І яшчэ хацеў штось сказаць, але агарнуў яго жаль, слёзы набеглі на вочы, і ён толькі прамовіў:
— Шурум-бурум!
Таксама крычалі і жабы, але іх голасу амаль і ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA REGINA DELLE NIAGARA FALLSTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!POLLICINOI DUDÙ VANNO A SCUOLA?
  • Libri.it
  • Treccani