Title: ЖЫЎ-БЫЎ ВОЖЫК

Author:Янка Брыль
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Янка Брыль
ЖЫЎ-БЫЎ ВОЖЫК

Пачынаецца казачка так:
Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр... Ды ня той, пра якога хачу расказаць, а другі, зусім іншы — вялікі, стары. А нашага Тупчыка тата злавіў у лесе і прынёс у кішэні дахаты. І гэта ня казка, а праўда.
Я быў тады яшчэ такі малы, што навет не хадзіў у школу.
Тупчык быў таксама малы, круглы, як шэры клубок, і калючы.
Тата вярнуўся зь лесу і сказаў:
— Ну, Лёнік, я прынёс табе яблык.
Ад радасьці я забыўся, што яшчэ вясна, што яблыкаў яшчэ няма, і ўсадзіў руку ў татаву кішэню.
— Ай! — ускрыкнуў я, укалоўшы аб нешта пальцы. І хацеў ужо навет плакаць, але тата мой засьмяяўся.
— Дзівак-чалавек, укалоў ды злуецца! — сказаў ён. — Ды гэта-ж лепей за яблык, ты паглядзі!
І ён выняў зь кішэні маленькі калючы клубочак.
Спачатку вожык наш ніяк не называўся. Ён навет разгортвацца не хацеў: як палажылі яго ў куточку, пад маім ложкам, так і ляжаў. Не на голай падлозе, а на моху. Тата сьцягнуў граблямі із страхі старога хлява тры купіны моху, паслаў у кутку, і вышла пасьцель.
Мох зялёны, пушысты і цёплы. А шэры клубочак ляжыць на ім і ніяк ня хоча разгортвацца. Я наліў яму ў сподачак малака і паставіў ля самага моху. А вожыку хоць-бы што.
Тады я лёг побач зь ім на падлозе і хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца.
На дварэ зьмяркалася і пад ложкам рабілася цёмна,
— Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.
І праўда, толькі я лег у ложак, і ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушылася і пачало вось гэтак чмыхаць:
— Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!
А потым ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀTILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMALA SIRENETTAI DUDÙ VANNO A SCUOLA?
  • Libri.it
  • Treccani