Title: ВЭТЭРЫНАР

Author:Янка Брыль
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Янка Брыль
ВЭТЭРЫНАР

Нашу Сіўку нешта трывожыла. Прыдзеш у хлеў пасьля ночы, дык пад нагамі ў яе кола вытаптана, як ля малатарні, а сама яна пасусьлена ўся, пад пахамі мокра і грыва паплецена ў коскі, ды гэтак хораша, быццам знарок.
Прабавалі ўсялякай рады. Усіх шаптух абхадзілі. Адна шаптуха параіла ўзяць чырвонай бульбы зь белымі вочкамі, якая завецца вар'яткай, нацерці яе на тарку і мазаць Сіўку нанач. Другая параіла, каб апоўначы верхам на Сіўцы аб'ехаць тры разы навакол могільніка. Але нішто не дапамагло.
Узлаваўся наш тата.
— Ну іх, — кажа, — з шаптухамі! Толькі ўсё сала ды крупы зьвёў. Паеду заўтра па вэтэрынара, што ён скажа, паглядзім.
— Што ён табе паможа, вэтэрынар гэты! — засупярэчыла мама, ды тата сказаў ёй, што «не твая гэта справа», і паехаў. Чакалі мы, чакалі. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала. А ўжо толькі ўвечары лах-лах калёсы: узьязджае наш тата на двор. Уваходзіць у хату, а на руках у яго маленькі сівенькі козьлік.
— Вось вам і «вэтэрынар» — кажа тата. Разьвязаў казлу ножкі і пусьціў яго на падлогу. У козьліка — рожкі і пад мызачкай ледзь-ледзь пачалася бародка.
— Дык гэта ты — «вэтэрынар»? — скубануў я яго за бародку. А ён таўхель мяне рогам, і мы ўсе ў рогат: і тата, і мама, і я.
— Сіўку трывожыць ласіца, — кажа тата, — мне вэтэрынар сказаў. Казыча кабылу, каб яна бегала, спацела, а тады пот яе смокча. Ласіца вельмі казінага паху баіцца, адразу ня пойдзе. А шаптухі нямаведама што раілі. Туманяць вочы, дый толькі.
— Ну, будзем бачыць, — сказала мама тату, — што ты із сваім казлом вымудруеш.
А козьлік, мусіць, ня ведаючы, што аб ім ідзе гутарка, скок на лаву, скок на стол, на ложак, а з ложка ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESITUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIACOSÌ È LA MORTE?
  • Libri.it
  • Treccani