Title: Каханы горад

Author:С.Юстапчык
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
С.Юстапчык
(Антон Адамовіч)

Каханы горад

(Завязка раману)

АД АЎТАРА

«Каханы горад» напісаны ў 1943 г. Найпершым повадам да напісаньня яго былі ўражаньні ад дэманстрацыйнага, «сьвяточнага», але барбарска-бязьлітаснага бамбардаваньня безбароннага й пазбаўленага ўсялякіх ваенных аб'ектаў Менску саветамі ў ноч на 1 траўня 1943 г. Туга па «каханым горадзе» на прымусовым выгнаньні ў Нямеччыне дала апошні повад, штуршок. Аднак, «Каханы горад» нараджаўся, відаць, пад нешчасьліваю зоркаю. Менская «Беларуская газэта», куды ён найперш быў пасланы ў канцы 1943 г., ніяк не магла адважыцца надрукаваць яго. Прапанаваліся аўтару розныя зьмены з гледзішча на цэнзуру ці, праўдзівей і дакладней, на страх магчымае цэнзуры. Зьмены былі для аўтара няпрыемлімыя, бо зусім выялаўлялі рэч. У марудным ліставаньні Нямеччына-Менск, ліставаньні-таргаваньні сплываў час і, нарэшце, пры пасьпешным эвакуяваньні зь Менску перад савецкім наступам большую частку рукапісу рэдактары зусім згубілі. Аўтар аднак не ўтаймоўваўся, аднавіў усё зноў із шчасьлівым выпадкам захаваных чарнавікоў, ды пачаў нанова стукацца ў рэдакцыйныя дзьверы, гэтым разам ужо да бэрлінскае «Раніцы». Але й тут удалося прымайстраваць рукапіс толькі ў «Беларускім Работніку», адмысловай газэце для «остаў», прыбудоўцы да «Раніцы». Там, быццам-бы, з цэнзурай было лягчэй. Тут «Каханы горад» і быў надрукаваны ўпяршыню ўвосень 1944 г.
«Каханы горад» спачатку быў задуманы й выкананы, як апрычонае закончанае апавяданьне-навэля. Аднак, пры аднаўленьні яго другі раз паўстала думка разглядаць рэч, як завязку раману, што й было выказана ў зацемцы ў канцы друкаванага ў «Беларускім Работніку» тэксту. Думкі гэтае аўтар ня кідае й цяпер, чаму ў цяперашнім выданьні «Каханы горад» мае падзагаловак «Завязка раману». Тэкст гэтага выданьня, дарэчы, апрача дробных стылістычных паправак і аднаўленьня некаторых невялічкіх пропускаў паходжаньня чыста друкарскага (а мо й прымітыўнага, казаў той, прэвэнцыйна-цэнзурнага, «на ўсякі выпадак») - нічым істотна ня розьніцца ад тэксту 1943 г.
Яшчэ, разгаварыўшыся, аўтар хоча сказаць, што ў гэтай, як і ў ранейшых сваіх спробах («Усяночная», «Трывога») ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIAGLI INSETTI vol. 2LA REGINA DELLE NIAGARA FALLSTILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIO
  • Libri.it
  • Treccani