Title: Трывога

Author:С.Юстапчык
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
С.Юстапчык
(Антон Адамовіч)

Трывога

(Апавяданьне з жыцьця сучаснага савецкага глыбокага тылу, адкуль ня так даўно выбраўся аўтар)

I

Гэта быў маленькі гарадок, якіх даволі расьсеяна па Расеі-«матушцы», дый па найвярнейшай дачушцы ейнай, сіберна-сівернай, ссыльна-катаржнай Сібіры (суворай мачыхай ці аднаму была...)
Як усе такія - ні табе горад, ні табе сяло. Пасярэдзіне - плошча зь вялізарнай лужынай - запраўдным морам, што й найбольшымі сьпёкамі не перасыхала. У ейных водах, забруджаных і запаскуджаных двуногімі й чатырохногімі жывымі істотамі, строга люструецца «собор» - вялізная мураваная царква - адзіны ў горадзе помнік недраўлянай архітэктуры. Калісьці вымуравалі былі багамольныя адно ці багабойныя купцы, выгналі ўшыркі і ўвышкі кшталтам найшаноўнейшага свайго куміра - тульскага самавара, вялікае гордасьці вынахаду нацыянальнага генія. Цяпер, пэўна-ж, - клюб, а да абяскрыжанае званіцы прымайстравалі парашутнае ўладжаньне, брудную палатніну якога тузае няўпынёны ўгары вецер. Часам гупаюць адтуль, падвязаўшыся на шлейках, ледзь ні ў лужыну проста, маладыя энтузіястыя авіяцыі, часьцей дзяўчаты і, пэўна-ж із заўсёдным сваім піскатам і віскатам - найбольш ад таго, што із спадніцы другі парашут робіцца. Што праўда, цяпер усё гэта бывае куды радзей: «если завтра война» перабраўшыся аж у заўчора й так зажыўшыся ў сяньняшнім, ня вельмі каб і тут вабіла...
Насупраць царквы, праз плошчу наўскасяк, ходаючыся з мураванінаю аб высі, тырчыць пажарная вартавая вежа, ганарова - «каланча». Толькі куды да царквы - дарма, што вышэйшая, а драўляная, старая, ад ветру рыпіць - аж доле чуваць. Гэта-ж і гарадзкі гадзіньнік, адно што без цыфэрбляту. Цыфэрблят, праўда, ёсьць, але ўнізе, у старожцы, на бойкіх ходзіках. Як стрэлка падыйдзе, ну, бывае, што крыху й пярэйдзе, а мо й не дацягнецца - выходзіць хто з вартаўнікоў із старожкі і, каб лішне ня турбаваць свае косьці ўшэсьцем па хісткіх і круткіх сходах - проста галёкае, задзёршы голаў угару й прыставіўшы трубою далоні:
- Бі-і!
І чакае з часінку так, бо часам адтуль, з гары, далятае пытаньне:
- Коль... бі-іць?
...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEESSERE MADREIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRELA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani