Title: Пах летніх траў

Author:Вячаслаў Адамчык
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Вячаслаў Адамчык

Пах летніх траў

Кожным годам, цёплым летам, калі пачынаюць касіць, я еду дадому.
Спачатку адчуваеш трапяткі сыраваты холад на душы, калі яшчэ раненька, калі яшчэ толькі прагрукоча першы трамвай, ідзеш на блізкі прыпынак, пустою вуліцаю, не падмеценым яшчэ тратуарам і з нейкай нецярплівасцю думаеш, што недзе сёння пасля поўдня, калі сонца спадзе на вечар, калі ўсё неяк раптам прыціхне, чакаючы жывое расы і вільготнае ночы, - будзеш дома.
Будзе вёска, шэрыя стрэхі, вузкая сцежка ад гумна да хаты праз картоплю, што, пэўна, недзе цвіце сумна прывялым цветам. Будзе гладкі камень каля парога. Скрып дзвярэй. Пах роднае хаты, нізкая столь, пабеленыя сцены, завешаныя накрухмаленымі фіранкамі вокны - і надта малыя - гэта спачатку, пакуль разгледзішся. А потым ужо порсткае цёплае сена - яно пахне горкім чэмерам - у хлевушку на палатках, цяжкія і сонныя ўздыхі каровы, нечы добры голас у цемнаце на вуліцы, ясная шчылінка ў сцяне і дзіўнае адчуванне, што ты нідзе не быў, што жыў дома, што гэтае самае было ўчора, пазаўчора, год назад, два і болей...
А тут яшчэ горад у халаднаватай раніцы, шчэбет ранніх вераб'ёў на таполях, нізка ляціць галка праз вуліцу; на трамвайным прыпынку двое рабочых у запэцканых мазутам камбінезонах, з полуднём у руках, закручаным у газету.
А потым бітком набіты трамвай - ні стаць, ні павярнуцца, ціхі ранішні гоман, ціхі грукат колаў на стыках рэек. Відаць заліты чырванню дом - узышло сонца. Нарэшце аўтобусны вакзал: каля ног у людзей чамаданы, клункі, таўкатня каля кас - і нарэшце аўтобус, вольнае месца каля акна, здаровыя скразнякі, трапечацца фіранка, і ў жанчыны, што сядзіць наперадзе, па белай шыі цячэ рэдкая пасма непрыбраных валасоў.
Кончыцца горад, пераплеценыя правады над вуліцай, мільгатня сініх аўтобусаў, пойдуць нізкія запыленыя хаткі з вішняком, з бэзам, з жоўтымі кветкамі ў гародчыках, і пабяжыць зялёная канава, прашуміць адзінокая старая бярэзіна звіслым тонкім веццем, і аўтобус міне апошні, зводдаль шашы, недабудаваны ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCIIL BRUTTO ANATROCOSOAMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneTUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani