Title: Дзень ранняе восені

Author:Вячаслаў Адамчык
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Вячаслаў Адамчык

Дзень ранняе восені

Яны ішлі ўдвух выкатанаю нячутна-пругкімі веласіпедамі сцежкаю ля шэрых нямогла нахіленых да вуліцы платоў. Стаяла лета, блізкае да восені. Можна было ўжо есці яблыкі. Быў спас: дробна і весела званілі ў белай царкве, што стаяла на грудку сярод мястэчка і была відаць адсюль, з прымесця. За царквою, за густа-цёмным навалам прысад, хаваўся раймаг, таксама белы. Яны ішлі туды: там недзе было людна, гармідарна, густа, у нешта адно мяшалася людская гаворка. На плошчы перад царквою лёгка патрэсквалі і трасліся па бруку чырвона-слізкія «Явы» з каляскамі; ад ветравога шкла, суха мільгаючы, адсвечвала сонца.
А тут была цішыня, бязлюднасць і пустая вуліца. Цёмна цвілі пад нечымі глухімі вокнамі чырвоныя вяргіні.
Яны ішлі ўдвух: бацька - высокі мужчына, чырвона-здаровы ў твары, у карычневым касцюме з шырокімі, не па-цяперашняму, штанамі, і сын - востры плячыма і худы, як хрушч, падлетак у выцвілай кепцы з пераламаным брылём і ў вялікіх чаравіках.
З нечага падворку высунуліся і наглядзелі ім услед, цвёрда расставіўшы ногі і цяжка склаўшы на нізкім жываце рукі, дападныя бабы ў белых, насунутых на лоб хустках. Яны ведалі ўсё, мусіць, яшчэ з учарашняга вечара, калі ў самую крайнюю хату, да Івана Ходаса, за якой пачыналіся неабгароджаныя, з павыварочванымі плітамі жыдоўскія могілкі і быў канец горада, прыйшоў гэты падлетак.
...Быў сіні прыцемак, цёпла жаўцелі за сполахам ціхага бэзу чужыя вокны.
У хаце вячэралі. Горка пахла і рэзала ў вочы свежа нашаткаваная капуста з алеем. Ад маладое празрыстае картоплі вілася і мяшалася сырая пара. Над параю трасла, разганяючы яе, скрылікам замучанага вялага сала чарнявая дзяўчынка з тоненькай белаю шыяй. Круглы тварык яе слізка блішчаў ад тлушчу.
Ходас сядзеў нізка на табурэтцы, шэраю, глухою спінаю да дзвярэй, і нават не павярнуўся. Гаспадыня, круглая ў плячах, у абвіслай, няроўнай у падоле, сукенцы, гладканогая, зачыніла за хлопчыкам дзверы, перастала жаваць і спытала:
- ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCIDINO PARK vol. 2CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITATUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!
  • Libri.it
  • Treccani