Title: Дзяўчына

Author:Ананімныя творы
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Ананімныя творы
Дзяўчына

Гэта толькі цяпер так народу намножылася, што як толькі іх зямля паднімае. А даўней людзей было мала, а зямлі - колькі хочаш. Зямлю мала абраблялі, а больш жывіліся людзі каля лесу. Лясы былі такія, што й канца ім не было. Людзі сяліліся дзе-нідзе каля рэк да на ўзгорачках, расчышчалі каля хатак трохі зямельку да карпалі яе як-небудзь. А кругом шумеў божы гай да стаяў з веку такі густы да цёмны, што й носа не ваб'еш. Людзі хадзілі ў лес шукаць слепата да забіраць салодзенькі мядок. Ідзе чалавек у лес да ўсё залысвае дзераўлякі ці завязвае куклы, каб зрабіць прыкмету, кудою вярнуцца назад, бо без прыкметы ў такой нетры адразу заблудзіш і прападзеш у лесе за панюх табакі. Адны толькі разбойнікі не баяліся цёмнага лесу, але і тыя больш рабілі сабе куран ці буданы дзе-небудзь недалёка ад вёскі.
Яшчэ я быў падшпаркам гэтак гадоў можа дзесяці. От раз мы пасцілі гаўяда. Грыбоў было вельмі шмат, дак гаўяда й разбеглася па лесе. Бегалі мы, бегалі да й згубілі цяліцу. Пабеглі гэта мы, шукаючы цяліцу, цераз балотца на астравок да як пралезлі праз густы ельнік, дак і бачым, аж там стаіць маленькая хатка, а больш нічога. Улезлі мы ў хатку, аж там нікога няма, толькі бачна, што там хтось жыў. Спалохаліся мы - да наўцекача. Расказалі мы большым, от тыя аглядзелі да й кажуць, што там жылі разбойнікі, але, мабыць, іх палавілі ці дзе загіблі ўжо даўно, бо страва ў гаршках зацвіла, а каля парога зарасло зеллем. Тады яшчэ быў у жыццю мой дзед. От і прычапіліся мы к яму, каб ён расказаў нам пра разбойнікаў. Мой дзед вельмі добра расказваў казкі, толькі не любіў, калі яго не слухаюць. Бывала, пачне ён расказваць, а як толькі хто загаворыць або ўстане закурыць люльку, дак і кіне расказваць. Дак от ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOSOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESII DUDÙ VANNO A SCUOLA?IL BRUTTO ANATROCOSO
  • Libri.it
  • Treccani