Title: АПОВЕСЦІ

Author:Выбраныя творы
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Выбраныя творы

АПОВЕСЦІ

НІЗІНЫ

І

На палі ападаў вясновы вечар, напоўнены пахам свежаўзаранай зямлі. Імжэў дождж. Было пахмурна і ціха. Па дарозе, абсаджанай рэдкімі дрэвамі, ішла босая жанчына ў сярмязе. Яна ішла хутка, не разбіраючы дарогі ў змроку і імгле, не абмінаючы ні лужын, ні глыбокіх каляін, якія з-пад яе босых ног пырскалі вадой і рэдкай сакавіцкай гразёй. Цяжкімі і дужымі былі гэтыя ногі і спрадвеку зжытыя з зямлёй, па якой ішлі. Ім было ўсё роўна, дзе ісці, абы толькі ісці хутка. Як і самой жанчыне было ўсё роўна, што яе акружае, абы толькі хутчэй дайсці туды, куды яна так спяшалася. Яна нічога не баялася: ні цемры, што насоўвалася з кожным крокам, ні цішыні, якая ахапіла наваколле, ні рассыпаных па палях грушаў-дзічак і таполяў, якія нагадвалі зданяў. І гэтаксама як нішто яе не палохала, так нішто і не захапляла: ні нерухомае скляпенне неба, аздобленае белымі і шэрымі аблокамі, ні пахі зямлі, якія прыносіў з загонаў цёплы вецер, ні зоркі, што самотна там-сям міргалі сярод хмар. Бясстрашная і абыякавая да ўсяго, стройная і дужая, гнаная нейкім клопатам, яна ішла і ішла...
У канцы дарогі перад ёй мігнулі два асветленыя акны. Гэта былі будынкі нейкага фальварка, абгароджаныя звычайным драўляным плотам. Паміж доўгай варыўнёй і градамі можна было таксама разгледзець драўляную брамку, якая адчынялася толькі ў адзін бок. Якраз цяпер гэтая брамка рыпнула, з цяжкасцю пасунулася наперад і зарылася ў гразі. Тады рука, што яе адчыняла, пачала яе трэсці. Да грукату і ляскату, што рабіла тузаная туды-сюды брамка, далучыўся нізкі мужчынскі голас, які казаў:
— Каб ты скісла! Каб цябе ваўкі!
Аднак пажаданне, каб ваўкі з'елі браму, засталося няскончаным. Чалавек, што гэта казаў, з цяжкім мяшком на плячах, крэкчучы, праціснуўся праз вузкую дзірку і пайшоў па дарозе ў кірунку, супрацьлеглым таму, адкуль спяшалася кабета. Спачатку здалося, што яны ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI UCCELLI vol. 2POLLICINOCOSÌ È LA MORTE?IL RIPOSINO
  • Libri.it
  • Treccani