Title: ХАМ

Author:Выбраныя творы
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Выбраныя творы

ХАМ

І

Было яму за сорак. Аб гэтым сведчылі маршчыны, што тонкімі лініямі праразалі яго высокі лоб, які здаваўся яшчэ вышэйшым ад таго, што цёмныя, прыцярушаныя на скронях сівізной валасы ўжо значна парадзелі. Аднак, нягледзячы на гэтыя маршчыны і першую сівізну, выглядаў ён бадзёрым і дужым. Ён быў рыбак і цэлыя дні, а часам і частку ночы праводзіў на рацэ. Сонца, вятры і вільготны подых ракі цёмным і здаровым загарам пакрылі яго прадаўгаваты, худы твар, асветлены крыху нерухомым і паважным позіркам блакітных вачэй. Павага гэта і роздум адчуваліся ў рухах яго высокай, зграбнай і дужай постаці.
Калі было яму гадоў васемнаццаць, бацька ажаніў яго з дзяўчынай з суседняй вёскі, бо ў хаце патрэбна была гаспадыня. З гэтай сваёй лагоднай і працавітай, праўда, дурнаватай і непрыгожай жонкай жыў ён спакойна, але нядоўга, бо праз некалькі гадоў яна памерла, не пакінуўшы яму дзетак. Неўзабаве памёр і яго стары бацька, а калі адзіную сваю сястру, маладзейшую за яго на дванаццаць гадоў, ён выдаў замуж, дык застаўся зусім адзін у сваёй хаце, якая стаяла ў канцы невялікай вёскі ля сасновага бору на высокім беразе Нёмана. Не было ў яго ні валоў, ні коней, ды і зямлі амаль не было, а таму і памочнікаў для сваёй гаспадаркі ён не шукаў. Бацька яго ад даўняга памешчыка, былога гаспадара іх вёскі, атрымаў некалі гэтую хату і ладны кавалак агарода, але сям'я жыла пераважна з ткацтва, якое пэўны час было распаўсюджана ў гэтай вёсцы і прыносіла сялянам сякі-такі прыбытак.
Але сын з ткацкімі кроснамі, з нізкай столлю і цёмнымі сценамі хаты зжыцца ніяк не мог. Яго вабіў неаглядны шлях ракі, яе блакітная цішыня ў пагодлівы час і напеўны шум у час непагадзі, ружовы ўсход сонца пад ёю і фарбы захаду, што адбіваліся ў вадзе. Ён любіў чыстае паветра, хоць бы нават спякотнае або марознае, ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA PESTE SCARLATTADINO PARK vol. 2TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOLA REGINA DELLE NIAGARA FALLS
  • Libri.it
  • Treccani