Title: ДЗЮРДЗІ

Author:Выбраныя творы
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Выбраныя творы

ДЗЮРДЗІ

Прадмова

У агромністай судовай зале машына правасуддзя адкрылася перад вачыма людзей ва ўсёй сваёй грознай велічы.
Быў зімовы вечар. Патокі святла з падвешаных да столі жырандоляў, з лямпаў каля белых гладкіх сцен залівалі чырвонае сукно на вокнах і сталах, стракатасць адзення і твараў тлумнай і шматлікай сёння публікі. У глыбіні залы засядалі суддзі, збоку пад адной са сцен на двух высокіх разьбяных лавах занялі свае месцы прысяжныя. Каля аднаго акна публічны абвінаваўца, схіліўшыся над ярка асветленым сталом, пільна ўзіраўся ў раскрыты звод законаў, ля другога — судовы сакратар перабіраў стос папер. Чыноўнік, прызначаны пільнаваць парадак, у шытым золатам мундзіры з пяром у руцэ шпарка і ціха перабег залу і сеў збоку. У поўнай цішыні, якую не парушала нават на момант стоенае дыханне соцень грудзей, старшыня суда голасна і выразна зачытаў абвінавачванне. Гэта не было звычайнае парушэнне закону, гэта было злачынства, страшнае злачынства, адно з тых, якія часам, нібы жахлівы сон, праплываюць перад смутным паглядам чалавецтва. Хто ж былі, да якога грамадскага класа належалі, як выглядалі тыя няшчасныя і страшныя людзі, што яго ўчынілі? Некалькі соцень вачэй адначасна зірнулі на лаву абвінавачаных.
Там, насупраць высокіх разьбяных лаваў прысяжных, сядзеў задумлівы і неспакойны судовы абвінаваўца, які нервова крэсліў алоўкам на паперы нейкія размашыстыя запісы. Вось тут, над высокай парэнчай ягонай лавы, падняліся і сталі ў яркім святле чатыры мужчынскія постаці ў доўгім турэмным адзенні. Яны толькі што ўвайшлі сюды праз нізкія дзверы, адкуль зеўрала цемра нейкага падсобнага памяшкання, і таму здавалася, што з'явіліся яны з бездані. Дзверы гэтыя зачыніліся амаль адразу ж, як толькі чатыры стражнікі пасталі з абодвух бакоў лавы, трымаючы над галовамі ўзнятыя штыкі, якія быццам купаліся ў сляпучым святле лямпаў.
Акружаныя блішчастымі вастрыямі штыкоў, стоячы твар у твар са сваімі суддзямі ў патоках святла, што высвечвала кожную рыску і амаль кожную маршчынку на тварах, чатыры ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BIANCO E NEROMIRASOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESIN. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIA
  • Libri.it
  • Treccani