Title: Прыбабунькі

Author:Рыгор Барадулін
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Рыгор Барадулін

Прыбабунькі

(кніга «Здубавецьця»)

Гэтае ўшацкае слова, у якім гучыць і байка, і бабуля, і булькат каменьчыка, кінутага ў крутавір усьмешкі і прасьмішкі, аб'ядноўвае такія навуковыя паняцьці, як прыказкі, прымаўкі, каламбуры альбо досьціпы, са мною змалку хадзіла, бо прыбабунькі ў мамы маёй былі на кожным кроку, на першым прыскоку.
З матчынай хаты яны пайшлі са мной, каб грэць, бадзёрыць, надзеіць мяне ў халоднай дарозе жыцьця.

Пад'ялдычкі

На Андрэеве медзьвядзя забілі,
Прадалі, грошы ўзялі,
Шапку купілі.
Бай мерыў на нагу,
Пацубай на руку,
А насяру табе на галаву.

- Ну.
- Х.. гну, дуга будзіць.
- Куды?
- У сраку па жалуды.
- Натрасу й табе прынясу.

- Пакажы.
- У казы пад хвастом паглядзі.

- Хлеба.
- Падскоч пад неба.

- Скарэй!
- Калі скарэў, дык памыйся.

- Крыж на крыжы.
- Калі знаеш, ні кажы.
- Клубок.
- Скульля табе ў бок!

- Што казе будзіць,
- Як год прыбудзіць?
- Другі пойдзіць.

- Хлеб соль!
- Ядзім ды свой.

- Добры вечар!
- Добра лечыў, ды памёр.
- Спакойнай ночы!

- Бачыць шпаковы вочы ды глядзець на палок, каб цябе чорт павалок.

- Па што, воўча?
- Па апошняе.

- Адкуль?
- З-пад кур, петухоў сын.

- Калі?
- Ня калі, а жывых пушчай!

- Гразь, гразь, чаму ты ня гарыш?
- Я б гарэла, каб ня была карэла.

І хвор Кузьма,
І нядуж Кузьма,
Прывяжыце Кузьме
Галаву к п..дзе!

- Ці ведаеш, як дзяўчына апяклася?
- Як?
- За гарачы х.. узялася.

- Ці даць табе тры паясы?
- Якія паясы?
- Я насяру, а ты паясі.

- Чый бацька ўсраўся?
- Твой.
- А твой зьеў!

- Што на сьняданьне?
- Булён За х.. і вон!

- Што на вячэру?
- Яглі Пацалаваліся й спаць ляглі!

- Што на палудзень?
- Сушмі.
- Якія сушні?
- П..да з вушмі.

- Позна ўжо.
- Гэта ж ня ў гроб лажыць, што позна.

- Дайце нажа.
- Усярыся, бяжа!
- Дай закурыць.
- Закуры кату пад хвост (адказваюць малому).

- Значыцца...
- Калі значыцца дык і целіцца.

- Як цябе завуць?
- Чым крупы дзяруць.
- Крупы дзяруць драчкай, цябе завуць срачкай!

- ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINON. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIAIL RE CHE VALEVA 4,50€ IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRE
  • Libri.it
  • Treccani