Title: ЖУРАВЕЛЬ І ЧАПЛЯ

Author:Максім Танк
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Максім Танк
ЖУРАВЕЛЬ І ЧАПЛЯ

На адным канцы балота
Была хата жураўля,
На другім канцы балота
Чапля шэрая жыла.

Надакучыла сівому
Жыць самотна жураўлю,
Блукаць каля буралому
Па балотнаму гнільлю,

Слухаць жаб неугамонных
Рогат, шум у трысьніку,
Перагуды, перазвоны
Камароў у талаку.

Вось задумаў ажаніцца
Ды із чапляй журавель
І пайшоў да маладзіцы
Па імшарах, па дрыгве.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, —
Журавель ідзе-брыдзе,
Празь сем дзён прыйшоў да чаплі
І гаворыць: — Добры дзень!

Ці ня хочаш за мяне ты
Выйсьці замуж?.. — А яна
Кажа: — Што ты, — кажа, — гэта
Сабе выдумаў сп'яна?

Няпрыгожы, даўганогі, —
Лепш ідзі, адкуль прыйшоў... —
І пабрыў сваёй дарогай
Сумны журавель дамоў.

Ды адумалася чапля,
Што дарма за жураўля,
За балотнага суседа,
Яна замуж не пайшла.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу. —
Ў хату жураўля ідзе.
Празь сем дзён прыходзіць чапля
І гаворыць: — Добры дзень! —

Ці ня возьмеш мяне ў хату? —
Журавель ёй кажа: — Не!
Дзе з такой, як ты, чубатай,
Паказацца ў сьвеце мне?

Шыя выгнута вужакай,
Хараства ні ў чым няма
І убор твой аніякі,
І нягодная сама. —

Калі чапля з хаты выйшла,
Журавель пашкадаваў,
Што пакрыўдзіў яе лішне,
Што за жонку ня узяў.

Ляпу-чапу, ляпу-чапу, —
Па дрыгве і па вадзе
Ізноў сватацца да чаплі
Журавель ідзе-брыдзе.

І так ходзяць яны ў сваты
Цэлы свой птушыны век,
І стаяць іх воддаль хаты
Па канцох балот і рэк.



...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAAMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneIL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCI
  • Libri.it
  • Treccani