Title: МУХАМОР

Author:Максім Танк
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Максім Танк
МУХАМОР

Баб'ім летам да зары
У зялёным гушчары,
Дзе мох сьцелецца рабы,
Паспрачаліся грыбы.

На ўвесь лес, зялёны бор,
Расхваліўся Мухамор,
Што пад шапкай — маку цьвет —
Ён дзяцюк на цэлы сьвет.

Боты, гузікі гараць, —
Яму пары не дабраць
Пад ялінай, пад сасной
Ні багацьцем, ні красой.

Мог-бы сьмела быць паслом
Або навет і царом —
Не сядзець век у траве
Ды разумнай галаве!

— Ты хваліцца лепей кінь! —
Яму радзілі Рыжкі. —
Плёткі чуючы твае,
Падасінавік злуе.

На чырвоны твой язык
Скасурыўся Чашчавік.
Табе ўсыплюць пад бакі
Калі-небудзь Казьлякі...

— Мне начхаць на вас, на бор! —
Горда кажа Мухамор, —
Калі біцца — паглядзім,
Хто паставіць на сваім!

А, залёгшы у траве,
Ўсё падслухаў Муравей;
Там, дзе мох і дзераза,
Сыраежцы расказаў.

Ды ў зялёным у бары
Гэта чулі Камары,
Яны вестку разьнясьлі
Ўсім Апенькам на зямлі.

А Ваўнянкам упаўдні
Раззванілі Авадні...
Болей, як вясной у жаб,
Было гутарак у Баб.

Аж прачнуўся на той крык
Пад яленцам Баравік,
Дзе пад мохам, як парсюк,
Спаў, сагнуўшыся у крук.

І пачаў ён развадзіць,
Мудра радзіць і судзіць,
Расшумеўшыся між траў,
Навет галаву падняў...

Дзе мох сьцелецца рабы,
Ішлі дзеці па грыбы, —
Асьцярожная рука
Падняла Баравіка.

Пайшлі ў кошык Казьлякі,
Сыраежкі і Рыжкі...
І на ўвесь зялёны бор
Рагатаў наш Мухамор.

І паказываў, крычаў,
Дзе схаваліся між траў
Падасінавік стары,
Дзьве Ваўняначкі-сястры...

Як пакінулі ўсе лес
У вячорнай у імгле,
Шышкай галаву падпёр, —
Затужыў і Мухамор,

Што ня весела яму
Ў цёмным лесе аднаму;
Ў цёмным лесе, у бары,
Няма зь кім пагаварыць.

Нат сьмяюцца упаўдні
З Мухамора Авадні,
А зара як дагарыць,
Усё звоняць Камары

Ад сасны і да сасны,
Што ёсьць грыб — благі, дурны
Мухамор, эх Мухамор!..
Эх, сасновы цёмны бор!



...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    N. 224 CHRISTIAN KEREZ (2015-2024) MONOGRAFIACOSÌ È LA MORTE?GLI UCCELLI vol. 2AMICHE PER LA VITA - Nuova edizione
  • Libri.it
  • Treccani