Title: ДЗЕД І ШЧУПАК

Author:Максім Танк
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Максім Танк
ДЗЕД І ШЧУПАК

Было неба то сіняе, то ружовае,
А пад ім малая хатка рыбака.
І было, як неба, возера шырокае,
Шумела там заўсёды асака.

А ў глыбокай тоні жыў шчупак сярэбраны
З вострымі зубамі, хітры, як купец.
Паляваў няраз за ім дзед стары ізь сеткамі,
Толькі дарма муцячы возерную медзь.

Часам ён засядзе за ракітай зь вечара
І накрыша зораў — залатых зярнят.
Думае і цешыцца: на прыманку выплывеш,
Зораў не паласаваць ня уцерпіш, брат!

Ды памалу дрэмле дзед стары над возерам,
А ў глыбокай тоні слухае шчупак,
Як над сонным берагам, ноччу заварожаны,
Ціха барадаты захрапе рыбак.

Выплыве тады ён, серабрыста кружачы,
Ціха так, каб хвалі соннай ня збудзіць,
І з-пад сетак сініх вуснамі сьцюдзёнымі
Пачынае зоры дзедавы лавіць.

Перш ён зловіць Сітца, а пазьней Мядзьведзіцу.
Вып'е сьцежку зорную вясьняных сноў,
Выцягне з-пад сетак абаранку месяца
І зноў, ціха кружачы, ападзе на дно.

І як толькі сонца ў барадзе сівеючай
Азалоціць пёршы серабрысты сьнег,
І як толькі вецер разніцай за пазухай
Шчакатаць мяккімі пальцамі пачне, —

Дзед прачнецца спужаны, паглядзіць на возера —
Усе зоры выпіў, вылавіў шчупак...
З гора замахае доўгімі рукамі,
Быццам, папярхнуўшыся мукой, вятрак.

Ды пачне гразіць ён шчупаку азёрнаму,
Ідучы дарогаю празь сенажаць.
А кругом гамоняць кнігаўкі і чэпікі,
Рассыпае вецер жвірам песьню жаб.

І здаецца дзеду, што сьмяецца возера,
У сонцы расьцьвітаючы, як чырвоны мак,
Хіліцца, хахоча асака зялёная,
Што яго, старога, ашукаў шчупак.



...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINODINO PARK vol. 2IL RIPOSINOIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCI
  • Libri.it
  • Treccani