Title: ГЕНЕРАЛ

Author:Максім Танк
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ГЕНЕРАЛ

Вы ня ведаеце Міхасёвага пеўня? Шкада! Цікавы певень... А можа вы і Міхася ня ведаеце? Дык гэта-ж цёткі Агаты сын. Яму ўжо чатыры гады з гакам. Праўда, гак гэты не такі вялікі: усяго два месяцы. Але Міхась шмат чаго сам ужо ўмее зрабіць. Ён, напрыклад, сам трымае лыжку ў руцэ, сам есьць. А калі пад'есьць, то адсуне ад сябе міску і скажа:
— Мама, Міхась пад'еў. Дзякуй.
Пасьля яды хлопчык пачынае майстраваць. Ён-жа — майстра на ўсе рукі. І складанчык у яго ёсьць. Зусім запраўдны. Праўда, складанчык гэты з маленькім бракам: палавіна ляза адламаная, і ён ня войстраны гады два. Але што тут за бяда. Падумаеш, — палавіна ляза адламаная. Другая-ж засталася. Ёю можна зрабіць, што хочаш. У нядзелю, калі нікога ня было дома, Міхась узяў матчын апалонік і зрабіў зь яго... люльку! Як бачыце, Міхась — хлопчык хоць куды!..
Вось так напрацуецца за дзень, а ўночы сьпіць — хоць з гармат палі, не разбудзіш. Тады ён забываецца й пра пеўня. А певень кажны раз досьвіткам першы ў вёсцы сьпявае. Ну, быццам, пільнуе, калі раніца надыйходзіць. Залопае крыламі і як зацягне, моцна-моцна, — ку-ка-рэ-ку-у!
— Ах, каб на цябе ліха! Вось-жа глотку дзярэ, гарлатан! І паспаць ня дасьць, — зь лёгкай злосьцю бурчыць ён і зноў пачынае драмаць. А певень памаўчыць крыху, набярэ поўныя грудзі паветра і зноў — ку-ка-рэ-ку-у-у!
І калі зацягне ў трэйці раз, то па усей вёсцы пачнуць адгукацца пеўні, быццам хочуць даказаць, што яны таксама ня сьпяць.
А раніцай певень і Міхась на двор выходзяць разам. У кажнага зь іх занятак. Міхась дапамагае маці дайніцу несьці, а певень зьлезе з куратніка, паглядзіць-паглядзіць вакол і нешта загаворыць да курэй-чубатак на сваёй курынай мове: ко-ко-ко-о-о! ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINIIL RE CHE VALEVA 4,50€ SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESILINETTE – COMPAGNO DI GIARDINO
  • Libri.it
  • Treccani