Title: ДУДАР

Author:Максім Танк
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДУДАР

Памёр стары Дудар, вясковы музыка, і душа яго, узяўшы дуду за пазуху, пашла ў неба.
Падыйшоў ён да неба — глядзіць: зачынена.
— Ну, — думае, — сьпяць.
Сеў на калодачку каля брамы і чакае дня. Доўга сядзеў, і стала яму маркотна. Дастаў з-за пазухі дуду, папрабаваў пішчык і давай па-маленьку іграць. Пярвей ціха, пасьля ямчэй, а там і падпяваць пачаў.
— Хто там?
— «Мабыць сьвяты Пётра», — падумаў Дудар, але адказвае сьмела: — Я!
— Хто — «я»?
— Дудар!
— Чаго глотку дзярэш?
— Саўсім не дзяру, — пяю.
— Каб цябе... А чаму-ж гэтак позна прыйшоў?
— Ніяк нельга было раней: памёр пад самы вечар.
— Пад вечар? — зьдзівіўся за брамай. — Дык на добры лад табе трэба было-б яшчэ на палавіне дарогі быць.
— Ага, сьвяты Пётра. Я дасужы — Беларус, ведама.
— А адкуль ты? З-пад Барысава?
— З таго боку.
— А зь якой вёскі?
— Дык хоць і скажу табе, ты-ж усё роўна ня ведаеш.
— Кажы, кажы, я ўсё ведаю.
Сказаў Дудар і вёску.
— Як тваё імя? — дапытваў далей голас.
— Янка.
— А па прозьвішчы?
— Дудар.
— Ну, добра, Янка Дудар, пакуль разьвіднее, пасядзі каля брамы, ды глядзі не гамані тут.
Стаў Дудар дня чакаць. Сядзеў, сядзеў, ізноў маркотна зрабілася, да таго-ж перад раніцай холадам пацягнула, хоць гэта і летам было. Ізноў дастаў ён сваю дуду, чуць-чуць наігравае, каб за брамай не пачулі.
Зірк — а на частаколе нейкія галоўкі паказаліся: адна, другая, трэцяя... Анёлчыкі.
— Слухайце, слухайце, — кажа адзін,— вось хораша іграе!
Тут ужо Дудар ня вытрымаў і пачаў іграць на ўвесь голас.
— Ах, як хораша! Вось хораша! І што гэта за музыка такая? — дзівуюцца анёлчыкі.
— Гэта барысаўская, — сказаў Дудар.
...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    GLI INSETTI vol. 2TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMATILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀGLI UCCELLI vol. 2
  • Libri.it
  • Treccani