Title: Казка пра рыбака і рыбку

Author:Аляксандар Пушкін
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Аляксандар Пушкін

Казка пра рыбака і рыбку

Жыў стары са сваёю старою
Ля самага сіняга мора;
Жылі яны ў старэнькай зямлянцы
Роўна трыццаць год і яшчэ тры.
Стары лавіў невадам рыбу,
Старая прала сваю пражу.
Раз у мора закінуў ён невад.
Прыйшоў невад з адной тванню.
Ён другі раз закінуў невад,
Прыйшоў невад з травою марскою.
Трэці раз закінуў ён невад,
Прыйшоў невад з адною рыбкай,
З няпростаю рыбкай, залатою.
Як узмоліцца залатая рыбка,
Голасам кажа чалавечым:
«Адпусці ты, дзеду, мяне ў мора,
Дарагі за сябе дам выкуп:
Адкуплюся, чым сам пажадаеш».
Дзіву даўся стары, напужаўся:
Ён рыбачыў трыццаць год і яшчэ тры
І не чуў, каб рыба гаварыла.
Адпусціў ён рыбку залатую
І сказаў ёй ласкавае слова:
«Бог з табою, залатая рыбка!
Выкупу твайго мне не патрэбна;
Ідзі сабе ў сіняе мора,
Гуляй там сабе на прасторы».
Вярнуўся стары дахаты,
Расказаў старой вялікае дзіва:
«Я сягоння злавіў быў рыбку,
Ды не простую, а залатую;
Па-нашаму гаварыла рыбка,
Дамоў у мора сіняе прасілася,
Дарагою цаною адкуплялася:
Адкуплялася, чым толькі пажадаю.
Не пасмеў я ўзяць з яе выкуп,
Так пусціў яе ў сіняе мора».
На старога старая напала:
«Ах ты, дурань стары, недарэка!
Не ўмеў ты ўзяць выкупу з рыбкі!
Хоць бы ўзяў ты з яе карыта,
Наша вунь зусім раскалолася».

Вось пайшоў ён да сіняга мора.
Бачыць: мора злёгку разгулялася.
Стаў ён клікаць залатую рыбку.
Прыплыла к яму рыбка, спытала:
«Чаго табе трэба, дзядуля?»
Ёй з паклонам стары адказвае:
«Злітуйся, матухна рыбка,
Дужа лае мяне мая старая,
Не дае мне, старому, спакою:
Патрэбна ёй новае карыта;
Наша, бач, зусім раскалолася».
Кажа дзеду залатая рыбка:
«Не журыся, ідзі сабе з богам.
Будзе вам новае карыта».
Вярнуўся стары дахаты,
А ў бабы новае карыта.
Яшчэ горай злуецца старая:
«Ах ты, дурань стары, недарэка!
Выпрасіў, дурань, карыта!
Ці ж многа з ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREIL BRUTTO ANATROCOSOTILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOAMICHE PER LA VITA - Nuova edizione
  • Libri.it
  • Treccani