Title: Казка пра цара...

Author:Аляксандар Пушкін
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Аляксандар Пушкін

Казка пра цара Салтана, пра яго сына славутага асілка князя Гвідона Салтанавіча і пра цудоўную прыгажуню царэўну Лебедзь

Тры сястрыцы пад акном
Пралі позна вечарком.
«Вось каб я была царыца, Кажа першая сястрыца, Дык адна на ўвесь бы свет
Я наладзіла банкет».
«А каб я была царыца, Адказала ёй сястрыца, Дык на ўвесь бы свет адна
Я наткала б палатна».
«А каб я была царыца, Кажа трэцяя сястрыца, Нарадзіла б для цара
Я асілка-змагара».

Толькі вымавіць паспела,
Дзверы ціха заскрыпелі,
Да сясцёр заходзіць цар Той краіны уладар.
Ён за плотам слова ў слова
Слухаў іхнюю размову,
І малодшая таму
Спадабалася яму.
«Добры дзень табе, дзяўчына,
Ты царыцай стаць павінна,
І да восені - глядзі! Мне асілка нарадзі.
Вы ж, галубачкі-сястрыцы,
Выбірайцеся з святліцы
Ды спяшайцеся за мной
І за вашаю сястрой.
Будзе з вас адна ткачыха,
А другая паварыха».

Пакідаючы свой дом,
Едуць госці за царом.
Цар не доўгі час збіраўся
І ў той вечар павянчаўся.
Ён гасцей усіх сабраў
І вялікі баль пачаў.
Потым госці і вяльможы
Палажылі спаць на ложак
Са слановай косці іх
І пакінулі адных.
Зліцца ў кухні паварыха,
А за кроснамі ткачыха,
Бо зайздросцяць бабы ёй Царскай жонцы маладой.
А царыца маладая
Абяцанак свой здзяйсняе Зацяжарала яна...

У той час была вайна.
На каня Салтан садзіцца
І наказ дае царыцы:
«Беражы, глядзі сябе,
Бо кахаю я цябе».
А між тым як ён дзесь з войскам
Б'ецца доўга, б'ецца жорстка,
Надыходзіць час радзін:
Сына даў ім бог з аршын.
Каля сына-немаўляці
Цэлы дзень шчыруе маці.
Шле ганца з пісьмом яна Бацьку радасць-навіна.
А ткачыха з паварыхай,
З бабай сваццяй Бабарыхай,
Хочуць мамку загубіць
І ганца не дапусціць.
Самі шлюць ганца другога,
Ліст стаў зместу ўжо такога:
Ноччу жонка нарадзіла
Не дачку, не сына - дзіва:
І не мышка, і не ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOAMICHE PER LA VITA - Nuova edizioneTILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOIL RIPOSINO
  • Libri.it
  • Treccani