Title: Песня пра вешчага Алега

Author:Аляксандар Пушкін
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
Аляксандар Пушкін
Песня пра вешчага Алега

Як сёння збіраецца вешчы Алег

Адпомсціць варожым хазарам;
Іх сёлы і нівы за буйны набег
Аддаў ён мячам і пажарам;
З дружынай сваёй, у царградскай брані,
Князь едзе па полі на верным кані.
З дрымучага лесу насустрач яму

Ідзе чараўнік пасівелы,
Паслушны ва ўсім Перуну аднаму,
Вяшчун і натхнёны і смелы,
Што ў ціхай малітве правёў свае дні.
І князь пад'язджае туды на кані.
«Скажы мне, вяшчун, улюбёнец багоў,

Што збыцца павінна са мною?
Ці хутка на радасць маіх варагоў
Магільнай засыплюць зямлёю?
Не бойся, ўсю праўду ты мне гавары,
Ў падзяку любога каня забяры».
«Валхвы не баяцца магутных князёў,

І ім падарункі не трэба;
Ты праўду спазнаеш з іх велічных слоў,
Што дружацца з воляю неба.
Наступныя дні захаваны ў імгле,
Ды бачу твой лёс я на светлым чале.
Запомні ж сягоння ты слова маё:

Уся твая слава — ў паходах;
Навечна імя блаславёна тваё;
Твой шчыт на царградскіх варотах;
Праз сушу і хвалі яго ты пранёс;
Зайздросны ўсім ворагам дзіўны твой лёс.
Ні сіняга мора падманлівы вал

У хвілю ліхой непагоды,
Прашча, і страла, і падступны кінжал
Не ўчыняць магутнаму шкоды...
Не зведаеш ран ты пад грознай бранёй;
Нябачны ахоўнік заўсёды з табой.
Твой конь не баіцца паходаў цяжкіх;

Паслушны заўжды тваёй волі,
То смірна стаіць ён між стрэлаў густых,
То хутка імчытся па полі.
Не страшны ні холад, ні бой для яго,
Ды прымеш ты смерць ад каня ад свайго».
Алег усміхнуўся — аднак жа чало

Укрылі пахмурныя цені.
Рукой апіраецца ён на сядло
І злазіць з каня ў задумленні;
І сябра свайго развітальнай рукой
Ён гладзіць і лашчыць па шыі крутой.
«Бывай, мой таварыш, мой верны слуга,

Прыйшоў час расстацца з табою:
Цяпер адпачні! больш не ступіць нага
У стрэмя тваё залатое.
Гуляй жа, ды помні мяне ты штодня.
...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETRESCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEIL CIMITERO DELLE PAROLE DOLCILA PESTE SCARLATTA
  • Libri.it
  • Treccani