Title: ЛЁН

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЛЁН

Лён красаваў цудоўнымі блакітнымі кветачкамі, мяккімі і пяшчотнымі, як крылцы матылькоў, нават яшчэ больш пяшчотнымі! Сонца лашчыла яго, дождж паліваў, і ільну гэта было так карысна і прыемна, як маленькім дзецям, калі маці спачатку памые іх, а потым пацалуе, дзеці ад гэтага становяцца больш прыгожымі, прыгажэў і лён:
— Усе кажуць, што я ўрадзіўся на славу! — сказаў лён. — Кажуць, што я яшчэ выцягнуся, і потым з мяне атрымаецца выдатны кавалак тканіны! Ах, які я шчаслівы! Напраўду, я шчаслівейшы за ўсіх! Гэта так прыемна, што і я спатрэблюся на што-небудзь! Сонейка мяне весяліць і ажыўляе, дожджык харчуе і асвяжае! Ах, я такі шчаслівы, такі шчаслівы! Я шчаслівейшы за ўсіх!
— Так, так, так! — сказалі калкі згароды. — Ты яшчэ не ведаеш свету, а мы дык вось ведаем, — бачыш, якія мы сукаватыя!
І яны жаласліва зарыпелі:

Азірнуцца не паспееш,
Як і песеньцы канец!

— Зусім не канец! — сказаў лён. — І заўтра зноў будзе грэць сонейка, зноў пойдзе дожджык. Я адчуваю, што расту і квітнею! Я шчаслівейшы за ўсіх на свеце!
Але вось аднойчы з'явіліся людзі, схапілі лён за макушку і выдралі з коранем. Як балюча было! Потым яго паклалі ў ваду, быццам збіраліся ўтапіць, а пасля таго трымалі над агнём, быццам хацелі падсмажыць. Жах, дый толькі!
— Не век жа мы можам жыць для свайго задавальнення! — сказаў лён. — Прыходзіцца і пацярпець. Затое паразумнееш.
Але ільну даводзілася ўжо вельмі дрэнна. Чаго толькі з ім не рабілі: і мялі, і трушчылі, і трапалі, і часалі — ды проста ўсяго і не запомніш! Нарэшце ён апынуўся на пралцы. Жжж! Тут ужо міжволі ўсе думкі ўроскід пайшлі!
«Я ж так доўга быў невыказна шчаслівы! — думаў ён у час сваіх пакут. — Што ж, трэба быць удзячным за тое добрае, што выпала мне на долю! ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    I DUDÙ VANNO A SCUOLA?CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITALA REGINA DELLE NIAGARA FALLSCHI HA RUBATO LE UOVA DI MIMOSA?
  • Libri.it
  • Treccani