Title: БУСЛЫ

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
БУСЛЫ

На даху самага крайняга дамка ў адным маленькім мястэчку знайшла прытулак буслянка. У ёй сядзела матуля з чатырма птушанятамі, якія высоўвалі з гнязда свае маленькія чорныя дзюбы, — яны ў іх яшчэ не паспелі пачырванець. Непадалёку ад буслянкі, на самым каньку даху, стаяў, выцягнуўшыся ў струнку і падціснуўшы пад сябе адну нагу, сам татухна; нагу ён падціскаў, каб не стаяць на варце без справы. Можна было падумаць, што ён выразаны з дрэва, такі ён быў нерухомы.
«Вось важна дык важна! — думаў ён. — Ля буслянкі маёй жонкі стаіць вартавы! Хто ж ведае, што я ейны муж? Могуць падумаць, што я выпраўлены сюды ў каравул. Вось жа важна!» І ён па-ранейшаму стаяў на адной назе.
На вуліцы гуляла дзятва; убачыўшы бусла, самы гарэзлівы з хлапчукоў зацягнуў, як умеў ды памятаў, старадаўнюю песеньку пра буслоў; за ім падхапілі ўсе астатнія:

Бусел, бусел белы,
Што стаіш дзень цэлы
На назе адной?
Дом пільнуеш свой?
Можа, хочаш гэтак
Зберагчы ты дзетак?
Смешна з клопатаў тваіх,
Мы ўсё роўна зловім іх!
Аднаго мы — на шнурок,
А другога — у ставок,
Трэцяга — заколем,
Меншага — зняволім
Ды ў вогнішча кінем,
Там ён і загіне!

— Паслухай, што пяюць хлапчукі! — сказалі птушаняты. — Яны кажуць, што нас павесяць ды ўтопяць!
— Не трэба звяртаць на іх увагі! — сказала ім маці. — Толькі не слухайце, нічога і не здарыцца!
Але хлапчукі не сунімаліся, спявалі ды пацвельваліся з буслоў; толькі адзін з хлопчыкаў, якога звалі Петар, не схацеў далучыцца да таварышаў, гаворачы, што грэшна цвеліцца з жывёлы. А маці суцяшала птушанят.
— Не звяртайце ўвагі! — казала яна. — Глядзіце, як спакойна стаіць ваш бацька, і гэта на адной толькі назе!
— А нам страшна! — сказалі птушаняты і глыбока-глыбока схавалі галоўкі ў буслянку.
На другі дзень хлапчукі зноў высыпалі ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU NON VUOLE PIÙ IL CIUCCIOGLI INSETTI vol. 2IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREPOLLICINO
  • Libri.it
  • Treccani