Title: ШЧАСЛІВАЯ СЯМЕЙКА

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ШЧАСЛІВАЯ СЯМЕЙКА

Самы вялікі ліст мае, вядома ж, ліст лопуху: прымацуеш яго да грудзей — вось табе і фартушок, а пакладзеш у дождж на галаву — маеш парасончык! Гэтакі лапушысты ён, гэты лопух! І, каб ведалі, ніколі не расце па аднаму, а заўсёды як ужо адзін вырас, то вакол шмат такіх лопухаў уздымаецца — гэтакая шыракалістая раскоша! І ўся гэта забуялая зеляніна — прыдатны харч для смаўжоў! А саміх смаўжоў, белых, вялікіх, спажывае ў якасці ежы з далёкіх часоў важнае панства; са смаўжоў заўсёды гатавалі фрыкасэ, і паны, ласуючыся ім, задаволена цмокалі: «Ах, як смачна!» Яны і папраўдзе ўцямілі сабе, што гэта страшэнна смачна і спажыўна. Дык вось, гэтыя вялікія белыя смаўжы сілкаваліся лопухам, таму і пачалі гэту расліну сеяць людзі.
Была адна старая панская сядзіба, дзе ўжо даўно не спажывалі смаўжоў, і яны ўсе павывеліся. А лопух застаўся; ён сабе рос ды рос — і нічым яго нельга было заглушыць; усе алеі, усе градкі пазарасталі лопухам, ды так, што нават сад зрабіўся не садам, а лапушыстым лесам; ніхто б нават не здагадаўся, што некалі тут расла садавіна, калі б там-сям не тырчалі заглушаныя забуялай травой і кустоўем то яблынька, то калючая сліўка. Вось у гэтым лапушыстым лесе і жыла апошняя пара вельмі ўжо старых смаўжоў.
Яны і самі не ведалі колькі ім гадоў, але добра памяталі, што раней іх было багата, што яны вельмі старой замежнай пароды і што ўвесь гэты лес быў пасаджаны прынамсі для іх і для іх родзічаў. Старыя смаўжы ніводнага разу не выходзілі са свайго лесу, але ведалі, што дзесьці побач ёсць нешта такое, што называецца панскай сядзібай; там смаўжоў вараць да тае пары, пакуль яны не пачарнеюць, а пасля кладуць на срэбраную талерку. Што было далей, яны не ведалі. Не ведалі яны таксама і нават уявіць сабе не маглі, што значыць зварыцца ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀIL CAVALIER IDEALEPOLLICINOIL BRUTTO ANATROCOSO
  • Libri.it
  • Treccani