Title: ДЗЮЙМОВАЧКА

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДЗЮЙМОВАЧКА

Жыла на свеце адна жанчына. У яе не было дзяцей, а ёй вельмі хацелася дзіцятка мець. Вось пайшла яна да старой варажбіткі і кажа:
— Мне так хочацца, каб у мяне была дачка, хоць самая маленькая!..
— Няма нічога прасцей! — адказала варажбітка. — Вось табе ячменнае зерне. Гэта зерне не простае, не з тых, што спеюць у вас на палях і родзяцца птушкам на спажыву. Вазьмі яго і пасадзі ў гаршчок для кветак. Убачыш, што будзе.
— Дзякуй табе! — сказала жанчына і дала варажбітцы дванаццаць медзякоў. Потым яна пайшла дадому і пасадзіла ячменнае зярнятка ў гаршчок для кветак. Толькі яна яго паліла, зярнятка адразу ж прарасло. З зямлі вылезлі два лісточкі і пяшчотная сцяблінка. А на сцябліне з'явілася вялізная цудоўная кветка, накшталт цюльпана. Але пялёсткі кветкі былі шчыльна сціснутыя: яна яшчэ не распусцілася.
— Якая цудоўная кветка! — сказала жанчына і пацалавала прыгожыя стракатыя пялёсткі.
У тую ж хвіліну ў стрыжні кветкі штосьці шчоўкнула, і яна раскрылася. Гэта быў на самай справе вялікі цюльпан, але ў чашачцы яго сядзела жывая дзяўчынка. Яна была маленькая-маленькая, усяго з дзюйм* ростам. Таму яе так і назвалі — Дзюймовачка.
* У адным дзюйме (адной цалі) 2,5 сантыметры.
Калыску для Дзюймовачкі зрабілі з бліскучай лакіраванай шкарлупіны грэцкага арэха. Замест пярынкі туды паклалі некалькі фіялак, а замест коўдрачкі — пялёсткі ружы. У гэтую калысачку дзяўчынку клалі на ноч, а днём яна гуляла на стале.
Сярод стала жанчына паставіла глыбокую талерку з вадой, а на краі талеркі расклала кветкі. Доўгія сцяблінкі іх купаліся ў вадзе, і кветкі доўга заставаліся свежымі і духмянымі.
Для маленькай Дзюймовачкі талерка з вадой была цэлым возерам, і яна плавала па гэтым возеры на пялёстку цюльпана, як на лодачцы. Замест вёслаў у яе былі пара белых конскіх валасоў. Дзюймовачка цэлыя дні каталася на сваёй цудоўнай лодачцы, пераплывала з ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    LA PESTE SCARLATTAIL RIPOSINODINO PARK vol. 2BELLA BAMBINA DAI CAPELLI TURCHINI
  • Libri.it
  • Treccani