Title: ДЗЯЎЧЫНКА З ЗАПАЛКАМІ

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДЗЯЎЧЫНКА З ЗАПАЛКАМІ

Бралася на мароз, ішоў снег, на вуліцы рабілася ўсё больш і больш цёмна. Справа была вечарам, напярэдадні Новага года. У гэткі вось холад і цемрадзь па вуліцах блукала бедная дзяўчынка з непакрытай галавой і босымі нагамі. Праўда, яна выйшла з дому ў туфлях, але чаго яны былі вартыя! Неверагодна агромністыя, апошняю іх насіла маці дзяўчынкі, і яны зляцелі ў малюткі з ног, калі яна перабягала цераз вуліцу, спужаўшыся дзвюх карэт, што імчалі міма яе. Аднаго туфля яна так і не знайшла, другі ж падхапіў нейкі хлопчык і пабег з ім, сказаўшы, што з яго выйдзе выдатная калыска для яго дзяцей, калі яны ў яго будуць.
І вось дзяўчынка пайшла далей басанож; ножкі яе зусім пачырванелі і пасінелі ад холаду. У старэнькім фартушку ў яе ляжала некалькі карабкоў серных запалак; адзін карабок яна трымала ў руцэ. За цэлы дзень ніхто не купіў у яе ніводнай запалачкі, яна не ўтаргавала ні гроша. Галодная, азяблая, ішла яна ўсё далей, далей... Шкада было і паглядзець на небараку! Снег густа падаў на яе цудоўныя бялявыя валасы, якія віліся, але яна і не думала пра гэтую прыгажосць. Ва ўсіх вокнах свяціліся агеньчыкі, вуліцы дыхалі смажанымі гусьмі; сёння ж быў пярэдадзень Новага года — вось пра гэта яна думала.
Нарэшце яна ўселася ў куточку, за выступам аднаго дома, скурчылася і падціснула пад сябе ножкі, каб хоць трошкі сагрэцца. Але не, стала яшчэ халадней, а дамоў яна вярнуцца не смела: яна ж не прадала ніводнага карабка, не ўтаргавала ні гроша — бацька прыб'е яе! Ды і не цяплей у іх дома! Толькі што дах над галавою, а вецер, дык так і гуляе па ўсяму жытлу, нягледзячы на тое, што ўсе шчыліны і дзіркі старанна заткнуты саломаю і анучамі.
Ручкі яе зусім пакалелі. Ах! Адна маленечкая запалка магла б сагрэць яе! Калі б толькі яна ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    SOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESILA REGINA DELLE NIAGARA FALLSLINETTE – COMPAGNO DI GIARDINOTILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀ
  • Libri.it
  • Treccani