Title: СЯРЭБРАНАЯ МАНЕТКА

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
СЯРЭБРАНАЯ МАНЕТКА

Жыла-была манетка. Яна толькі што выйшла з чаканкі, чысценькая, бліскучая, пакацілася і зазвінела:
— Ура! Цяпер пайду гуляць па белым свеце! Ура!
І пайшла.
Дзіця трымала яе ў сваім цёпленькім кулачку, скнара сціскаў халоднымі, ліпкімі пальцамі, людзі старэйшыя падоўгу круцілі ў руках, перш чым расстацца з ёю, а моладзь траціла яе, як толькі атрымлівала. Манетка была сярэбраная з невялікай дамешкай медзі і вось ужо цэлы год гуляла па белым свеце, па той краіне, дзе яе адчаканілі. Потым яна выправілася вандраваць за мяжу і ўрэшце засталася адзінай роднай манеткай у кашальку падарожніка. Але ён і не здагадваўся, што яна існуе, пакуль яна сама выпадкова не трапіла яму пад руку.
— Ого! — усклікнуў ён. — У мяне яшчэ засталася адна родная манетка! Ну, няхай вандруе са мною і далей!
І падарожнік зноў паклаў яе ў кашалёк, а манетка ажно зазвінела і заскакала ад радасці. Цяпер яна ляжала разам са сваімі замежнымі таварышкамі, якія ўвесь час мяняліся: адны саступалі месца другім, а наша манетка ўсё заставалася ў кашальку, і гэта было пэўнай адзнакай яе адметнасці.
Мінула шмат тыдняў. Манетка заехала далёка-далёка ад радзімы, але куды — не ведала. Яна толькі чула ад суседак, што яны францужанкі або італійкі, што яны цяпер у такім або такім вось горадзе. Але сама яна не магла ўявіць сабе гэтых гарадоў: вечна седзячы ў кашальку, не пабачыш свету. А з ёю так яно і было.
Ды вось аднойчы манетка прыкмеціла, што кашалёк не зачынены, ёй захацелася хоць адным вокам зірнуць на свет, і яна праслізнула ў шчылінку. Ёй, канешне, не трэба было гэта рабіць, бо залішняя цікаўнасць ніколі не застаецца без пакарання! Яна выпала ў кішэню штаноў. Увечары кашалёк дасталі, а манетка засталася ляжаць, дзе ляжала. Штаны вынеслі ў калідор, каб пачысціць, і тут манетка вывалілася з кішэні на падлогу, і ніхто гэтага ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    IL RE CHE VALEVA 4,50€ CIOPILOPI MARZO 2024 – SULLA MORTE E SULLA VITATILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMAEDMONDO E LA SUA CUCCIA
  • Libri.it
  • Treccani