Title: ЛЁС ЛОПУХУ

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ЛЁС ЛОПУХУ

Перад багатаю сядзібай быў разбіты дзівосны сад з рэдкімі дрэвамі і кветкамі. Госці, якія наязджалі ў маёнтак, уголас захапляліся садам; гараджане і навакольныя сельскія жыхары знарок прыязджалі сюды ў нядзелі і святы прасіць дазволу агледзець яго; з'яўляліся сюды з тою ж мэтай і вучні розных школ са сваімі настаўнікамі.
За металічнай агароджай сада, якая аддзяляла яго ад поля, вырас лопух; ён быў такі вялікі, густы і раскідзісты, што па ўсёй справядлівасці заслугоўваў назвы лопухавага куста. Але ніхто не любаваўся на яго, акрамя старога асла, які вазіў каламажку малочніцы. Ён выцягваў сваю доўгую шыю і казаў лопуху:
— Які ты прыгожы! Так бы і з'еў цябе!
Але вяроўка была кароткая, і аслу не ўдавалася дацягнуцца да лопуху.
Неяк у садзе сабралася вялікая кампанія: да гаспадароў прыехалі знатныя госці са сталіцы, маладыя людзі, цудоўныя дзяўчаты, і між імі адна паненка здалёку, з Шатландыі, славутага роду і вельмі багатая. «Зайздросная нявеста!» — казалі халастыя маладыя людзі і іх матулі.
Моладзь забаўлялася на лужку, гуляла ў кракет, затым усе накіраваліся ў сад; кожная паненка сарвала кветку і ўваткнула яе ў пятліцу аднаго з маладых людзей. А юная шатландка доўга азіралася вакол, выбірала, выбірала, ды так нічога і не выбрала; ні адна з садовых кветак не прыйшлася ёй да густу. Але вось яна глянула за агароджу, дзе рос лопух, убачыла яго сінявата-чырвоныя пышныя кветкі, усміхнулася і папрасіла сына гаспадара дома сарваць ёй адну з іх.
— Гэта кветка Шатландыі! — сказала яна. — Яна красуецца ў шатландскім гербе. Дайце мне яе!
І ён сарваў самую прыгожую кветку, укалоўшы сабе пры гэтым пальцы, быццам яна расла на калючай шыпшыне.
Паненка прасунула кветку маладому чалавеку ў пятліцу, ён быў вельмі задаволены гэтым, ды і кожны з астатніх маладых людзей ахвотна б аддаў сваю шыкоўную садовую кветку, каб толькі атрымаць з ручак ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    EDMONDO E LA SUA CUCCIAIL BRUTTO ANATROCOSOSOLVEIG. UNA VICHINGA NELLA TERRA DEGLI IROCHESIMIRA
  • Libri.it
  • Treccani