Title: ДЗІЦЯЧАЕ ПУСТАМОЎЕ

Author:Сэгюр дэ Графіня
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ДЗІЦЯЧАЕ ПУСТАМОЎЕ

У купца-багацея ладзіўся дзіцячы вечар; былі запрошаны ўсе дзеці багатых і знакамітых бацькоў. Справы ў купца ішлі добра, а сам ён быў чалавекам адукаваным, у свой час нават гімназію закончыў. Гэтага дабіўся яго шаноўны бацька, які напачатку быў звычайным прасалам, але сумленным і працавітым чалавекам і здолеў сабраць сабе сякі-такі капітал, а сын яго прымножыў. Купец быў разумным і добрым чалавекам, хоць людзі пра гэтыя якасці згадвалі не так часта, як пра яго багацце.
Ён быў знаёмы, як кажуць, і з арыстакратамі крыві, і з арыстакратамі розуму, а таксама з арыстакратамі крыві і розуму адначасова, і, нарэшце, з тымі, якія не маглі пахваліцца ні першым, ні другім арыстакратызмам.
Такім чынам, у ягоных пакоях сабралася вялікая грамада, але выключна дзіцячая, дзеці балбаталі без супынку; як вядома, у іх што ў галаве, тое і на языку. Сярод дзяцей была адна прыгожанькая маленькая дзяўчынка, толькі страшэнна фанабэрыстая. Фанабэрыю ў яе не ўбілі, а «ўцалавалі», і не бацькі, а слугі — бацькі для гэтага былі занадта разумныя. Бацька малечы быў камер-юнкерам, і яна ведала, што гэта штосьці «страшна важнае».
— Я камер-юнкерская дачка! — сказала яна.
Між тым з гэткім жа поспехам яна магла быць і дачкой крамніка — бо і першае і другое аднолькава не залежыць ад самога чалавека. І вось яна расказвала іншым дзецям, што ў яе цячэ «сапраўдная кроў», а хто яе не мае, з таго нічога і не атрымаецца. Чытай, старайся, вучыся колькі хочаш, але калі ў цябе няма сапраўднай крыві, толку не будзе.
— А ў тых, чыё імя канчаецца на «сен», — дадала яна, — і зусім ніколі нічога талковага не атрымаецца. Трэба ўперці рукі ў бокі і трымацца далей ад усіх гэтых «сен, сен»!
І яна ўперлася чароўнымі ручкамі ў бакі і выставіла вострыя локцікі, каб паказаць, як трэба трымацца. Цудоўныя ...
Page: 1
 

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    I DUDÙ VANNO A SCUOLA?TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMASCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILEBIANCO E NERO
  • Libri.it
  • Treccani