Title: АЛОМІНКА, ВУГАЛЬ І БАБІНА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
САЛОМІНКА, ВУГАЛЬ І БАБІНА

Жыла-была адна бабулька, вельмі старая. Восемдзесят гадоў ёй было. Пайшла бабулька на агарод, нарвала поўную талерку бобу і вырашыла яго зварыць.
«Вось, — думае, — звару бобу і паабедаю».
Распаліла яна пліту і, каб агонь разгарэўся лепей, падкінула ў топку пучок саломы.
А затым пачала сыпаць у гаршчок боб.
Вось якраз тут усё і пачалося.
Калі сыпала яна боб у гаршчок, адна бабіна ўзяла ды і завалілася на падлогу.
І сюды ж, на падлогу, выскачыў з печы распалены вугольчык.
Вось саломінка і кажа:
— Мілыя сябры, адкуль вы тут?
— Я, — адказвае вугольчык, — з печы. Калі б, — кажа, — я адтуль не выскачыў, давялося б мне згарэць і рассыпацца попелам.
А бабіна кажа:
— І мне пашчасціла, што я сюды трапіла. А то давялося б мне, як і іншым маім сяброўкам-бабінам, у кашу разварыцца.
А саломінка кажа:
— І я рада, што ў печ не трапіла, а тут ляжу.
— Ну, а што ж мы цяпер будзем рабіць? — пытаецца вугольчык.
— Я думаю, — сказала бабіна, — вось што. Пайшлі белы свет паглядзім.
— Пайшлі, пайшлі, — згадзіліся вугольчык і саломінка.
І пайшлі яны разам — бабіна, саломінка і вугольчык.
Доўга ішлі яны і прыйшлі да ручайка. Ручаёк маленькі, вузенькі, а перабрацца цераз яго цяжка — моста няма. Як тут быць? Тады саломінка кажа:
— Мы вось як зробім: я перакінуся з беражка на беражок, а вы па мне пераправіцеся, як па мосце.
Так яны і зрабілі. Перакінулася саломінка з берага на бераг, і першым пабег па ёй вугольчык. Бяжыць, як па мосце. Дабег ён да сярэдзіны, чуе — плёскаецца ўнізе вада. Стала яму страшна, спыніўся ён і крычыць:
— Баюся вады, баюся вады!
А пакуль ён стаяў і крычаў, саломінка ад яго загарэлася, развалілася на дзве часткі і паляцела ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    AMICHE PER LA VITA - Nuova edizionePOLLICINOGLI UCCELLI vol. 2TILÙ BLU VUOLE BENE ALLA SUA MAMMA
  • Libri.it
  • Treccani