Title: ТРЫ БРАТЫ

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ТРЫ БРАТЫ

Шмат гадоў таму назад жыў на свеце бацька з трыма сынамі. Выраслі сыны малайцамі, адзін за другога лепшы.
Вось і кажа ім бацька:
— Ідзіце, дзеці, па белым свеце падарожнічаць, людзей пабачыце і якой-небудзь справе навучыцеся. Таму з вас, хто самым лепшым майстрам вернецца, я свой дом пакіну.
Пайшлі браты падарожнічаць. Тры гады вандравалі яны па чужых краях, а пасля вярнуліся ўсе ў адзін дзень дамоў да бацькі.
— Добры дзень, бацька, — кажуць яны.
— Добры дзень, дзеці, — адказвае бацька. — Ну, што, навучыліся чаму-небудзь?
— Так, — кажуць, — навучыліся.
— Чаму ж вы, дзеці, навучыліся?
— Я, — кажа малодшы сын, — галіць навучыўся.
— Я, кажа сярэдні сын, — каваць навучыўся.
— А я, — сказаў старэйшы сын, — фехтаваць навучыўся.
— Ну і добра, — кажа бацька. — Хацеў бы я паглядзець, ці спрытна ўмееце вы галіць, каваць і фехтаваць.
А ў гэты час бег полем заяц.
— Эх! — закрычаў малодшы сын, які галіць навучыўся. — Ты мне якраз і патрэбен!
Схапіў ён тазік і мыла, узбіў памазком пену, а потым дагнаў зайца, на бягу намыліў яму пыску і пагаліў абедзве шчакі.
Ды як чыста пагаліў! Ні разу не парэзаў і ніводнага валаска не пакінуў.
— Добрая работа, — сказаў бацька. — Спрытна голіш!
І толькі ён гэта прамовіў, як на дарозе паказалася карэта.
— Ану, — кажа сярэдні сын, які каваць навучыўся, — паглядзі, бацька, і на маё ўмельства!
Пабег сярэдні сын за карэтай, дагнаў яе, адарваў у каня на ўсім скаку ўсе чатыры падковы і тут жа на ўсім скаку падкаваў яго ізноў.
— Выдатная работа! — сказаў бацька. Не горшая, чым у твайго брата.
Тут загаварыў старэйшы сын:
— Дазволь, бацька, і мне паказаць сваё ўмельства!
— Што ж, — кажа бацька, — пакажы.
А якраз ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    POLLICINOESSERE MADREDINO PARK vol. 2SCHIAPPETTA È MOLTO SENSIBILE
  • Libri.it
  • Treccani