Title: ГІГАНЦКАЯ ЧАРАПАХА

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
ГІГАНЦКАЯ ЧАРАПАХА

Жыў у Буэнас-Айрэсе адзін чалавек, і быў ён шчаслівы, бо меў здароўе і быў працавіты. Але аднойчы ён захварэў, і лекары сказалі яму, што, толькі з'ехаўшы з горада, ён зможа паправіцца. Ехаць яму не хацелася, бо ў яго былі маленькія браты, якіх ён карміў, а хвароба дзень пры дні ўсё мацнела.
І вось аднойчы ягоны сябар, дырэктар Заапарку, сказаў яму:
— Вы мой сябар, вы добры працавіты чалавек. Таму я хачу, каб вы паехалі, пажылі ў лесе і, пажыўшы на свежым паветры, паправіліся. А паколькі вы ўмееце трапна страляць, дык папалюйце на лясных звяроў і прывязіце мне шкуры, а я вам заплачу наперад грошы, каб вашыя брацікі не галадавалі.
Хворы пагадзіўся і паехаў далёка ў лес, куды далей за Місьёнэс. Было там вельмі спякотна, і гэта прынесла яму карысць.
Жыў ён у лесе адзін і сам сабе варыў страву. Еў птушак і звяроў, на якіх паляваў са стрэльбай. А яшчэ еў фрукты. Спаў ён пад дрэвамі, а калі прыходзіла непагадзь, рабіў за пяць хвілін будан з пальмавага лісця ды сядзеў там задаволены, сярод лесу, які аж шалеў ад дажджу і ветру.
Са шкур ён зрабіў сабе клунак і насіў яго, перакінуўшы цераз плячо. А яшчэ ён налавіў шмат ядавітых змей, якіх захоўваў у вялікім арэху, бо ёсць там такія вялікія арэхі — як бляшанка пад газу.
Да чалавека зноў вярнуўся здаровы колер твару, добры апетыт, і быў ён дужы. І вось аднаго разу, калі яму вельмі хацелася есці, бо ўжо два дні ён не мог нічога ўпаляваць, убачыў ён на беразе вялікай затокі магутнага ягуара, які збіраўся з'есці чарапаху і, перавярнуўшы яе бокам, спрабаваў засунуць пад панцыр лапу і кіпцюрамі выцягнуць мяса. Заўважыўшы чалавека, ягуар страшна зароў і хацеў быў на яго скочыць. Але трапны паляўнічы пацэліў яму якраз між вачэй і прабіў галаву. Потым ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    PAPÀ HA PERSO LA TESTATUTTI UGUALI IN FAMIGLIA!IL VIAGGIO DELLA MADREPERLA 3 – L’OMBRA DELLE PIETREIL CAVALIER IDEALE
  • Libri.it
  • Treccani