Title: НЕРАЗУМНЫ ГАНС

Author:Ханс Крысьціян Андэрсэн
Subject:POETRY
Source:
Words Statistic:words statics
 

Number of words for page:
НЕРАЗУМНЫ ГАНС

Прыйшоў Ганс да маці.
— Бывай, — кажа, — матухна.
Маці пытае:
— Ты куды, Ганс, сабраўся?
Ганс адказвае:
— Іду Грэтэль праведаць, матухна.
Маці кажа:
— Глядзі ж, будзь разумны.
Ганс адказвае:
— Буду, матухна.
Маці кажа:
— Бывай, Ганс.
Ганс адказвае:
— Бывай, матухна.
Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
— Добры дзень, Грэтэль.
— Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
— Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты сама мне што-небудзь падары.
Грэтэль дала яму іголку. Ганс кажа:
— Бывай, Грэтэль.
Грэтэль адказвае:
— Бывай, Ганс.
Узяў Ганс у Грэтэль іголку, пхнуў яе ў сена на возе і пайшоў за возам дадому. Прыйшоў Ганс дадому.
— Добры вечар, матухна, — кажа Ганс.
— Добры вечар, Ганс, — адказвае мутухна, — дзе ты быў?
— У Грэтэль я быў, — кажа Ганс.
— Што ты ёй падарыў? — пытае матухна.
— Нічога не падарыў, сам ад яе ў падарунак іголку атрымаў.
— А дзе ж гэта іголка, Ганс? — пытае матухна.
— У сена на возе ўваткнуў.
— Неразумна ты зрабіў, Ганс, — кажа матухна. — Табе б яе да рукава прыкалоць.
— Добра, — кажа Ганс, — у другі раз так і зраблю.
Сабраўся зноў Ганс у дарогу.
Маці кажа:
— Ты куды, Ганс, сабраўся?
Ганс адказвае:
— Іду Грэтэль праведаць, матухна.
Маці кажа:
— Глядзі ж, будзь разумны, Ганс.
Ганс адказвае:
— Буду, матухна.
Маці кажа:
— Бывай, Ганс.
Ганс адказвае:
— Бывай, матухна.
Прыйшоў Ганс да Грэтэль.
— Добры дзень, Грэтэль.
— Добры дзень, Ганс. Што ты мне ў падарунак прынёс?
— Нічога не прынёс, — кажа Ганс. — Ты мне што-небудзь падары.
Грэтэль дала яму ножык.
Ганс кажа:
— Бывай, Грэтэль.
Грэтэль кажа:
— Бывай, Ганс.
Узяў Ганс ножык, уваткнуў ён яго ў рукаў і пайшоў дадому.
Прыйшоў ...
Page: 1
 

Others Books from the author..

Help

  • Select one or more words an get availables translation in Logos Dictionary.
  • Set the number of words for each page an refresh the content.
  • Go to begin of the document
  • Go to previous page
  • Go to next page
  • Go to the end of document
  • Libri.it

    COSÌ È LA MORTE?TILÙ BLU VUOLE BENE AL SUO PAPÀIL RE CHE VALEVA 4,50€ POLLICINO
  • Libri.it
  • Treccani